wd wp Пошук:

Аўргазінскі раён

Аўргазі́нскі раён (руск.: Аургазинский район; башк.: Ауырғазы районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Талбазы.

Геаграфія

Аўргазінскі раён мяжуе з Гафурыйскім, Стэрлітамацкім, Альшэеўскім, Даўлеканаўскім і Кармаскалінскім раёнамі. Плошча раёна складае 2014,03 км².

Гісторыя

Аўргазінскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 33358 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць татары (42,2 %), далей ідуць чувашы (29,3 %), башкіры (18,9 %), рускія (6,4 %).

Зноскі

  1. Bashkir EncyclopediaБашкирская энциклопедия, 2005. — 4344 с. — ISBN 978-5-88185-053-1
  2. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  3. Russian census of 2010
  4. Население Башкортостана:XIX-XXI века: статистический сборник. — 2008. — С. 448.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Башкартастана