wd wp Пошук:

Міякінскі раён

Мія́кінскі раён (руск.: Миякинский район; башк.: Миәкә районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Кіргіз-Міякі.

Геаграфія

Міякінскі раён мяжуе з Стэрлітамацкім, Стэрлібашаўскім, Біжбуляцкім і Альшэеўскім раёнамі, а таксама з Арэнбургскай вобласцю. Плошча раёна складае 2051,28 км².

Гісторыя

Міякінскі раён быў утвораны ў 1930 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 25620 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (43 %), далей ідуць татары (39,6 %), чувашы (9,3 %), рускія (6,1 %) і ўкраінцы (1,1 %).

Зноскі

  1. Bashkir EncyclopediaБашкирская энциклопедия, 2005. — 4344 с. — ISBN 978-5-88185-053-1
  2. Russian census of 2010

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных