wd wp Пошук:

Палермскі камень

Фрагмент каменя з Палерма
Фрагмент каменя з музея Пітры ў Лондане

Палермскі камень – фрагмент аднаго з самых старажытных летапісаў егіпецкіх цароў, якія дайшлі да нас. Надпіс быў створан пры V дынастыі (25 ст. да н.э.) на пліце з дыярыту (каля 200х60 см.). Захаваліся толькі абломак (45,5х25 см.), змешчаны з 1877 г. у музеі ў г. Палерма (Італія), і некалькі нязначных кавалкаў – у музеях Каіра і Лондана. Летапіс ахоплівае перыяд у 6 – 7 стагоддзяў, пачынаючы з дадынастычных цароў. Складалі яго, відавочна, па дакументах; помнік з’яўляецца найважнейшай крыніцай па храналогіі эпохі Старога Царства, змяшчае каштоўныя звесткі пра эканамічную, ваенную і рэлігійную палітыку фараонаў.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Старажытнаегіпецкія стэлы і надпісы
Катэгорыя·Спісы егіпецкіх цароў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле