wd wp Пошук:

Эпіграфіка

Эпіграфіка (ад грэч.: επιγραφή — «надпіс») — дапаможная гістарычная дысцыпліна (прыкладная гістарычная і філалагічная дысцыпліна), якая вывучае змест і формы надпісаў на цвёрдых матэрыялах (камень, кераміка, метал і інш.) і класіфікуе іх у адпаведнасці з іх часовым і культурным кантэкстам. Вывучэннем старажытнага пісьма, зробленага пераважна чарнілам, займаецца асобная дысцыпліна палеаграфія.

Часам ўзнікнення эпіграфікі лічыцца перыяд Адраджэння; методыка эпіграфікі як навукі распрацавана ў XVIII—XIX стст. Расшыфроўка іерогліфаў Старажытнага Егіпта, вавілонскага клінапісу, мікенскай пісьменнасці значна пашырыла ў XIX—XX стст. сферу прымянення эпіграфікі.

Найбольш значныя ўсходнеславянскія помнікі эпіграфікі: надпісы XI—XIV стст. на сценах Сафійскага сабора ў Ноўгарадзе і XI—XVII стст. на сценах кіеўскіх культавых збудаванняў.

Эпіграфічныя тэксты — адна з асноўных крыніц палітычнай, сацыяльнай і эканамічнай гісторыі. Як правіла, час стварэння надпісаў адпавядае змешчаным ў іх звесткам.

Асноўныя перыядычныя выданні

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Дапаможныя гістарычныя навукі
Эпіграфіка