wd wp Пошук:

Стасіс Лазарайціс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лазарайціс.

Стасіс Лазарайціс (літ.: Stasys Lozoraitis; 1898, Каўнас — 1983, Рым ) — літоўскі грамадскі і палітычны дзеяч, дыпламат. У 19341938 г. — міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі. Ад 1940 г. — шэф літоўскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў, якія засталіся ў замежжы.

Біяграфія

У 1918 годзе — служыў у міністэрстве ўнутраных спраў Літвы. З 1919 года па 1923 год — начальнік Канцылярыі Кабінета Міністраў Літвы. З 1923 года на дыпламатычнай службе. Працаваў у пасольстве ў Германіі. З 1929 года па 1932 год — працаваў у пасольстве пры Святым Прастоле. З 1932 года па 1934 год — дырэктар Палітычнага дэпартамента Міністэрства замежных спраў Літвы.

З 12 чэрвеня 1934 года па 5 снежня 1938 года — Міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі. У 1934 годзе, па ініцыятыве краін Балтыі, было падпісана Жэнеўскае мірнае пагадненне. У 1935 годзе — выбраны членам Міжнароднай дыпламатычнай акадэміі (Парыж, Францыя).

З 1939 года — надзвычайны пасланец і паўнамоцны міністр Літвы ў Італіі.

У 1940 годзе, пасля далучэння Літвы да СССР, у адпаведнасці з дырэктывай Міністра замежных спраў Ю. Урбшыса быў прызначаны главой (шэфам) дыпламатычнай службы Літвы[1]. Гэту пасаду ён займаў да сваёй смерці ў 1983 годзе. На гэтай пасадзе займаўся пытаннямі абароны правоў Літоўскіх грамадзян па-за межамі СССР і займаўся пытаннямі аднаўлення дзяржаўнага суверэнітэту Літвы.

19 верасня 1940 года па ініцыятыве Лазарайціса быў створаны «Літоўскі нацыянальны камітэт» (ці Калегія літоўскіх дыпламатаў), які аб’яднаў літоўскіх дыпламатаў, якія не прызналі савецкую ўладу і адмовіліся вярнуцца. Лазарайціс быў выбраны віцэ-прэзідэнтам гэтай арганізацыі (прэзідэнтам быў выбраны былы прэм’ер-міністр Эрнястас Галванаўскас).

10 лістапада 1998 года перапахаваны ў Каўнасе.

Узнагароды

Зноскі

  1. Dr. D. Krivicko pranešimas «Lietuvos diplomatijos šefas ir jo funkcijos». Nuorašas. LCVA. F. 668, ap. 1, b. 2, l. 1-6. Архівавана 27 лютага 2012. (літ.)
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 Muziejaus rinkiniai pasipildė vertingais Lietuvos diplomatijos istorijos eksponatais (літ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Арлінага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Памерлі 24 снежня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Каўнасе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Палярнай зоркі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Катэгорыя·Пахаваныя на Пятрашунскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Узнагароджаныя Каранацыйным медалём Георга VI
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Незалежнасці Літвы
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Рыгора Вялікага
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа чылійскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 верасня
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Літвы
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каўнасе
Катэгорыя·Паслы Літвы ў Італіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі