wd wp Пошук:

Ордэн Белай ружы Фінляндыі

Ордэн Белай ружы Фінляндыі (фін. Suomen Valkoisen Ruusun ritarikunta) — вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Фінляндыі.

Гісторыя

Ордэн Белай ружы быў заснаваны генералам Карлам Густавам Манергеймам 28 студзеня 1919 года. Ён павінен быў замяніць Ордэн Крыжа Свабоды, скасаваны ў гэты ж дзень. Крытэрый узнагароджання - «служба на карысць дзяржавы і народа». Назва ордэна паходзіць ад 9 белых руж, размешчаных на гербе Фінляндыі. Узнагароду маглі атрымаць як фінскія грамадзяне, так і замежнікі.

Вялікім Крыжом з дыяментамі і мячамі (на ордэнскім ланцугу) быў узнагароджаны толькі маршал Маннергейма.

Вялікі Крыж з дыяментамі атрымалі ўсяго тры чалавекі: сенатар Ота Стэнрат, палітык і дыпламат Карл Энкель і прафесар Ян Сібеліус (усе - члены ўрада Фінляндыі).

Вялікі крыж з мячамі быў уручаны за дзеянні ў гады Другой сусветнай вайны тром фінам (Ялмару Сііласвуа, Эдварду Ханелу і Акселю Айра) і некалькім замежнікам (сярод іх нямецкаму генералу Э. Дзітлю, камандзіру егерскага корпуса, які дзейнічаў на поўначы Фінляндыі).

Вядомыя толькі два выпадкі ўзнагароджання Камандорскім Крыжам I класа з дыяментамі і адзін - Камандорскі крыж з мячамі.

Пасля Другой сусветнай вайны ордэн захаваў сваё становішча ва ўзнагароднай сістэме Фінляндыі.

У 1963 годзе статут ордэна быў зменены. Быў дададзены Крыж Заслугі, а таксама варыянты для ўзнагароджання жанчын.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Ордэны Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды