wd wp Пошук:

Стары Чартарыйск

Стары Чартарыйск[1] (укр.: Старий Чорторийськ) — вёска ў Манэвыцкім раёне Валынскай вобласці Украіны. Размешчаны на р. Стыр.

Гісторыя

Чартарыйск вядомы з 1100 года, належаў да Кіеўскага, з сярэдзіны 12 ст. — Валынскага, пасля Галіцка-Валынскага, з 13 ст. — Пінскага княстваў. У сярэдзіне 14 ст. Валынь з Чартарыйскам падпарадкаваў князь Любарт. У ходзе барацьбы за Валынь паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай яна неаднаразова пераходзіла з рук у рукі, але засталася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. 3 канца 14 ст. вядомы мясцовыя князі — галіна Альгердавічаў, уладальнікі Чартарыйска, якія ад назвы горада ўзялі прозвішча Чартарыйскія (першым з іх валодаў горадам Канстанцін Альгердавіч)[2].

Руіны замка Чартарыйскіх. 1897

Пасля адміністрацына-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гг. у складзе Луцкага павета Валынскага ваяводства, з 1791 года ў 1-м Уладзімірскім павеце. Юрый Міхайлавіч Чартарыйскі прыкладна ў 1601 годзе прадаў Чартарыйск (Стары і Новы) з замкам(польск.) бел. і ваколічнымі вёскамі Яну Дамінікавічу Пацу, ваяводу менскаму. Пасля яго смерці ў 1610 годзе Чартарыйскам валодаў яго сын Ян Казімір, які адмовіўся ад гэтага маёнтка на карысць магнатаў Ляшчынскіх. Чартарыйск належаў Рафалу Ляшчынскаму (памёр 1636), яго сыну Андрэю (памёр у 1651) і ўнуку Самуэлю (памёр у 1676). У 1639 годзе Андрэй Ляшчынскі збудаваў касцёл дамініканцаў(руск.) бел.[2].

У 1677 годзе Рафал Вацлаў і Багуслаў Ляшчынскія прадалі Чартарыйск князю Дзмітрыю Юрыю Вішнявецкаму. Пасля яго смерці ў 1682 годзе Чартарыйск перайшоў да яго брата Канстанціна (памёр у 1686), потым — да сына апошняга Януша Антонія (памёр у 1741). Пасля гэтага Чартарыйск адышоў да яго дачкі Францішкі Уршулі Радзівіл, жонцы М. К. Радзівіла Рыбанькі, якая нарадзілася ў Чартарыйску. Наступным уладальнікам Чартарыйска быў іх сын К. С. Радзівіл Пане Каханку[2].

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай ў 1793 годзе ўвайшоў у склад Расійскай імперыі[2].

За ўдзел Фёдара Паца ў паўстанні 1830—1831 гг. яго маёмасць была канфіскавана, а кляштар дамініканцаў у старым Чартарыйску зачынены. Будынак кляшатара перадалі праваслаўнай царкве і перарабілі касцёл у царкву ў гонар Успення Багародзіцы.

У гады Першай сусветнай вайны кляштар пацярпеў з-за ваенных дзеянняў. Пазней землі адышлі да Польшчы і ксёндз разам з парафіяй адрамантавалі будынак. У гады Другой сусветнай вайны 19391945 гадаў касцёл зноў пацярпеў. Пры савецкай уладзе касцёл ператвораны ў склад збожжа, пазней занядбаны.

Пасля распаду СССР кляштар перададзены праваслаўнай суполцы, якая заснавала мужчынскі Крыжаўздзвіжанскі манастыр.

Славутасці

Касцёл Святога Іосіфа і кляштар дамініканцаў
Гарадзішча

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  2. 1 2 3 4 ЭнцВКЛ, 2010

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1100 годзе
Катэгорыя·Гарады Русі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты Манэвыцкага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Стары Чартарыйск
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)