wd wp Пошук:

Луцкі павет

Луцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім у сярэдзіне XV—сярэдзіне XVI ст., у Польскім каралеўстве ў другой палове XVI—канцы XVIII ст. Цэнтр — г. Луцк.

Гісторыя

Утвораны, відаць, пасля смерці ў 1452 годзе ўладальніка Валыні вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы. Кіраўніком павета быў староста луцкі — галоўны ўраднік Валынскай зямлі. У Луцкі павет уваходзілі землі ў верхнім цячэнні рэк Стаход, Стыр, Гарынь і левабярэжжа верхняга цячэння Случы з маёнткамі Мосар, Сернікі, Любчэ (уладанне князёў Друцкіх-Любецкіх), Бурэмля (маёнтак князёў Бурэмскіх), Пераміл[uk]*, Клявань, Млынава, Таргавіца, Несвіч, Жыдзічын, Астрожац (родавае гняздо князёў Галаўнёў-Астрожацкіх), Чацвяртня (уладанне князёў Чацвярцінскіх), Сокаль, Чартарыйск (родавае гняздо князёў Чартарыйскіх), Перасопніца, Дубровіца (уладанне князёў Гальшанскіх-Дубровіцкіх), Астрог (родавае гняздо князёў Астрожскіх), Корац (уладанне князёў Карэцкіх), Заслаў (уладанне князёў Заслаўскіх), Палоный, Дзермань, Сцепань і інш. Шмат маёнткаў Луцкага павета вялікія князі літоўскія перадалі ва ўладанне князям Сангушкам, Чартарыйскім, Астрожскім, Карэцкім, Вішнявецкім, панам Храптовічам, Шылавічам, Багавіцінавічам, Воўчкавічам, Барзабагатым і інш.

Разам з Уладзімірскім і Крэменецкім паветамі ў ходзе адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—66 гадоў увайшоў у склад Валынскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1569 года ў складзе Польскага каралеўства. У 1791 годзе са складу Луцкага павета вылучаны Уладзімірскі 1-ы і Гарыньскі паветы.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ўсходняя частка павета ў складзе Расійскай імперыі, пасля трэцяга падзелу ў 1795 годзе да яе адышла і рэшта Луцкага павета.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на замену перанакіраванняў перакладамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Гісторыя Луцка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Валынскае ваяводства (1566—1795)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1452 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумара тома
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Зніклі ў 1795 годзе
Катэгорыя·1452 год у Еўропе
Катэгорыя·Паветы Вялікага Княства Літоўскага