wd wp Пошук:

Ян Дамінікавіч Пац

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Пац і Ян Пац.

Ян Дамінікавіч Пац (каля 1550 — верасень ці кастрычнік 1610) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік ВКЛ з 1581, віленскі цівун з 29 красавіка 1589, менскі ваявода з 9 сакавіка 1600 «па Андрэю Завішы», камянецкі і даўгялішскі староста.

Біяграфія

З магнацкага роду Пацаў герба «Газдава», сын Дамініка і Ганны, дачкі берасцейскага войскага Андрэя Барысавіча Лозкі і Ганны. Родны брат Мікалая і зводны брат па матчынай лініі Іпація Пацея.

Кальвініст, з 1600 каталік. На сойме 1587 прапанаваў выбраць на трон Рэчы Паспалітай цара Фёдара Іванавіча. У 1592 абраны маршалкам інквізіцыйнага сойму. У 1594 быў мадэратарам дыспута езуіта ксяндза Сміглецкага з арыянамі.

У 1582 атрымаў прывілей на вёску Дымнікі ў камянецкай дзяржаве. У 1584 атрымаў падобныя прывілеі на сёла Ківіле і Кліколе на Жмудзі, якія яму саступіў смаленскі кашталян яго стрый Мікалай Пац. У 1585 прызначаны каралём камісарам дзеля размежавання каралеўскіх земляў з маёнткамі, належачымі Пацам. На Варшаўскім сойме 1596 прызначаны камісарам дзеля размежавання Падляшскага, Берасцейскага ваяводстваў і Гарадзенскага павета.

У 1588 кароль дазволіў яму выкупіць камянецкае староства ў нашчадкаў берасцейскага ваяводы Гаўрылы Гарнастая. У тым жа годзе прадаў князю Мікалаю Радзівілу Сіротку мястэчка Кунаса недалёка ад Нясвіжа за 12000 коп грошаў. У 1595 канцлер Леў Сапега са згоды караля саступіў яму даўгяліцкую дзяржаву.

Купіў мястэчка Чартарыйск на Валыні ў князя Юрыя Міхайлавіча Чартарыйскага, які абумовіў сябе права на пражыванне ў замку Чартарыйскім на працягу сямі год. Але Ян Пац быў з гэтым нязгодзен і сам там пасяліўся. У адказ 5 снежня 1602 князь Юрый Чартарыйскі са сваімі людзьмі і сябрамі Бенядзіктам Гулевічам і брацлаўскім кашталянам Мікалаем Сямашкам напалі на Чартарыйск і пабілі людзей Паца, а яго самога паранілі. Пац паклікаў грабежнікаў на каралеўскі суд, але праз нейкі час абодвы бакі дасягнулі ў 1603 перамір’я з дапамогай ваяводы віленскага князя Крыштафа Радзівіла і ваяводы валынскага князя Аляксандра Астрожскага. Юрый Чартарыйскі адмовіўся ад вольнага пражывання ў замку Чартарыйскім і прадаў яго за 400000 злотых, а Пац у сваю чаргу запісаў Чартарыйскаму замак і мястэчка Муравіца(польск.) бел. ў Валынскім ваяводстве.

Сям’я

Першы шлюб з Крысцінай Нарушэвіч, дачкой смаленскага кашталяна і віленскага цівуна Станіслава і Камаеўскай, быў бяздзетным. У другім шлюбе з Соф’яй Вішнявецкай (15694 лютага 1619), дачкой валынскага ваяводы Андрэя і Яўхіміі Вярбіцкай, меў сямёра дзяцей:

Пасля смерці Яна Паца яго жонка пабралася шлюбам у другі раз з расенскім і скірстымонскім старостам Крыштафам Вацлавам Шэметам. Памёрла 4 лютага 1619 у Беразіно, пахавана ў кафедры святога Станіслава ў Вільні.

Генеалогія

 
 
Мікалай Пац
(?-каля 1550)
 
 
 
Аляксандра Гальшанская
(?-каля 1553)
 
 
 
Андрэй Барысавіч Лозка
 
 
 
Ганна
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Дамінік Пац
(?-1579)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ганна Лозка
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Крысціна Нарушэвіч
 
 
Ян Пац
(каля 1550-1610)
 
 
Соф'я Вішнявецкая
(1569-1619)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аляксандр Пац
(каля 1580-1635)
 
 
 
 
 
 
 
Ян Казімір Пац
(каля 1590-1653)
 
 
 
 
 
 

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старосты даўгялішскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Пацы
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Чашнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Старосты камянецкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Цівуны віленскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1610 годзе
Катэгорыя·Ваяводы менскія