wd wp Пошук:

Стары Макрэц

Стары́ Макрэ́ц[1] (трансліт.: Stary Makrec, руск.: Старый Мокрец) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 12 км на ўсход ад Брагіна, 40 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 125 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Брагін-Лоеў.

Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы мерадыянальнай арыентацыі. Жылыя хаты драўляныя сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Выяўленае археолагамі гарадзішча (у 400 м ад вёскі, на ўзвышшы сярод балот) сведчыць пра засяленне тутэйшых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1908 годзе ў Ручаёўскай воласці.

У 1929 годзе арганізаваны калгас «Краіна Рад», працавалі 2 вятракі (з 1904 і 1907 г.), 2 гамарні і воўначасальня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 16 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Пераможца» (цэнтр — вёска Малейкі), знаходзіўся фельчарска-акушэрскі пункт.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Малейкаўскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна