wd wp Пошук:

Станіслаў Жалкеўскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Станіслаў Жалкеўскі (Жулкеўскі; польск.: Stanisław Żółkiewski, укр.: Станіслав Жолкевський; 1547 ці 1550 , Турынка каля Львова7 кастрычніка 1620, Цацора, Малдаўскае княства) — польскі палкаводзец пачатку XVII стагоддзя, польны і вялікі гетман і канцлер вялікі каронны. Заваёўнік Масквы, які перамог царскае войска пры Клушыне. Заснавальнік горада Жоўква і Крэхаўскага манастыра.

Біяграфія

Сын кашталяна галіцкага і ваяводы рускага Станіслава Жалкеўскага (памёр у 1588) і Соф’і Ліпскай. Вызначыўшыся ўжо падчас войнаў Стэфана Баторыя, ён, дзякуючы апецы Яна Замойскага, узняўся на канец да ўрада кароннага гетмана Рэчы Паспалітай. Падавіў казацкае паўстанне, якое ўспыхнула на Украіне, пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі і Рыгора Лабады; удзельнічаў у вайне са шведамі ў Інфлянтах.

Падчас рокашу Зебжыдоўскага, Жалкеўскі, хоць і нялюбы каралём і сам не прыхільны да яго, стаў на яго бок і ў 1607 годзе ў бітве пад Гузавам ушчэнт разбіў ракашан.

Тым не менш, кароль ставіўся да яго падазрона і варожа; толькі вайна з Рускай дзяржавай прымусіла Жыгімонта зноў звярнуцца да Жалкеўскага. Жалкеўскі быў супраць гэтай вайны, лічачы, што яна не адпавядае інтарэсам Рэчы Паспалітай, але прыняў у ёй удзел, пасля таго як яго міралюбныя даклады каралю не мелі поспеху. Разбіўшы ў 1610 годзе пры Клушыне войскі Дзмітрыя Шуйскага, ён падступіўся да Масквы, дзе тым часам цар Васіль Шуйскі быў зрынуты са стальца і было праведзена абранне каралевіча Уладзіслава, і ў выніку Жалкеўскі быў упушчаны ў Маскву з каронным войскам.

Атрымаўшы вестку, што Жыгімонт хоча сам быць рускім царом, Жалкеўскі зразумеў, што ў палякаў не надта вялікія шанцы ў Маскве, і з’ехаў з рускай сталіцы, здаўшы начальства над войскам Аляксандру Гасеўскаму; пры ад’ездзе ён захапіў з сабой Васіля Шуйскага і яго братоў.

За паход на Маскву Жалкеўскі атрымаў у 1618 у сан вялікага гетмана кароннага і вялікага канцлера кароннага. Апошнія гады свайго жыцця ён правёў у абароне паўднёвых межаў Рэчы Паспалітай ад татарскіх і турэцкіх нападаў і загінуў у 1620 годзе ў няўдалай для кароннага войска бітвы з туркамі пад Цацорай.

Займаныя пасады

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Stanisław Żółkiewski // https://pantheon.world/profile/person/Stanisław_Żółkiewski Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Stanisław Żółkiewski h. Lubicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Род Жалкеўскіх
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1547 годзе
Катэгорыя·Старосты грубяшоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Удзельнікі руска-польскай вайны 1609-1618 гадоў (палякі)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Львоўскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рускім ваяводстве
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі ў Румыніі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Жоўкве
Катэгорыя·Ваяводы кіеўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1620 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі руска-польскай вайны 1577-1582 гадоў (палякі)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гетманы польныя каронныя
Катэгорыя·Памерлі 7 кастрычніка
Катэгорыя·Жалкеўскія
Катэгорыя·Кашталяны львоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў Малдаўскім княстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старосты калушскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гетманы вялікія каронныя
Катэгорыя·Канцлеры вялікія каронныя