wd wp Пошук:

Эразм Ратэрдамскі

Эразм Ратэрдамскі (лац.: Erasmus Roterodamus, нідэрл.: Gerrit Gerritszoon; 27 кастрычніка 1467 — 12 ліпеня 1536) — нідэрландскі мысляр-гуманіст, пісьменнік, навуковец-філолаг. Буйнейшы прадстаўнік Паўночнага Адраджэння.

Біяграфічныя звесткі

Enchiridion militis Christiani (1503).
Enchiridion militis Christiani (1503).

Адукацыю атрымаў у Парыжскім універсітэце, займаўся навуковай дзейнасцю ў Францыі, Італіі, Германіі, Швейцарыі, усталёўваючы ідэі гуманізму і вальнадумства. Яго літаратурная спадчына ўключае творы па філасофіі і багаслоўі, этычныя і педагагічныя трактаты, навучальныя дапаможнікі і анталогіі антычнай мудрасці, сатырычныя дыялогі і лірычныя вершы. Шмат часу Эразм Ратэрдамскі аддаў перакладчыцкай і выдавецкай дзейнасці.

«Пахвала Дурасці»

У «Пахвале Дурасці» (1509) выкрываліся і высмейваліся бязглуздыя звычкі і заганы, бессэнсоўныя правілы, што панавалі сярод людзей. Эразм Ратэрдамскі быў перакананы, што чалавек павінен жыць пад знакам высокіх маральных ідэалаў, у гармоніі з розумам, прыродай і прыгажосцю, але пакуль што ў поглядах і ўчынках людзей верх бярэ дурасць. Яе прысутнасць выяўляецца ў паўсядзённых жыццёвых справах, у норавах грамадства і ў псеўдамудрасці філасофскіх павучанняў. Дурасць, праслаўляючы сябе, імкнецца пераканаць, што ў гэтым свеце найбольшую карысць прыносяць менавіта тыя справы, у якія не ўмешваюцца розум, здаровы сэнс, развага, чым дурней, тым лепш. «Што датычыцца ганьбы, якую, па агульным меркаванні, наклікаюць на чалавека такія справы, то для маіх дурняў, — гаварыў мысляр, — яе быццам бы і не існуе: яны або яе не ўсведамляюць, або калі ўсведамляюць, то лёгка з ёю мірацца. Во калі на галаву ўпадзе камень — гэта сапраўдная бяда, а ганьба, знявага, зняслаўленне і дурная пагалоска прыносяць непрыемнасць у такой меры, у якой мы іх заўважаем. А калі не заўважаем — дык і няма ніякай бяды. Што табе да таго, калі ўсе вакол цябе свішчуць, а ты сам сабе пляскаеш у далоні? Але ўсё гэта становіцца магчымым толькі пры дапамозе Дурасці».

«Пахвала Дурасці» выяўляе сапраўдную каштоўнасць і схільнасць чалавечай асобы, дазваляючы ўбачыць у ёй уласныя слабасці і недасканаласць.

Беларускія пераклады

Гл. таксама

Зноскі

  1. Эразм Роттердамский // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  2. http://webdept.fiu.edu/~mirandas/bios1535.htm#Erasmus
  3. 1 2 Houbraken A. Desiderius Erasmus // De groote schouburgh der Nederlantsche konstschilders en schilderessenArnold Houbraken, 1718. — С. 17.
  4. 1 2 Эразм Роттердамский // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
  5. http://www.biografischportaal.nl/persoon/29366356
  6. BeWeB Праверана 4 жніўня 2020.
  7. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  8. Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Нарадзіліся ў 1467 годзе
Пацыфісты
Лацінамоўныя пісьменнікі
Асобы
Рэнесансныя гуманісты
Нарадзіліся 12 ліпеня
Памерлі ў Базелі
Нарадзіліся 28 кастрычніка
Пахаваныя ў Швейцарыі
Нарадзіліся 27 кастрычніка
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выпускнікі Турынскага ўніверсітэта
Нарадзіліся ў Ротэрдаме
Памерлі 12 ліпеня
Філолагі
Пісьменнікі Адраджэння
Нарадзіліся ў 1536 годзе
Філосафы Германіі
Памерлі ў 1536 годзе
Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Пастаці нідэрландскай філасофіі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Дактары багаслоўя
Нарадзіліся ў 1466 годзе