wd wp Пошук:

Станіслаў Астроўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астроўскі. Стані́слаў Астро́ўскі (польск.: Stanisław Ostrowski; 29 кастрычніка 1892, Львоў — 22 лістапада 1982, Лондан) — польскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Польшчы ў выгнанні з 8 красавіка 1972 па 8 красавіка 1979 года. Апошні польскі прэзідэнт горада Львова. Урач.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і былога ссыльнага ў Сібір за ўдзел у паўстанні 1863 года. Пасля заканчэння гімназіі, вывучаў медыцыну ва ўніверсітэтах Львова і Вены.

З юнацтве займаўся палітычнай дзейнасцю. З 1912 — член канспірацыйнай Нацыянальнай маладзёжнай арганізацыі. Браў удзел у польскім «Саюзе актыўнай барацьбы» і ваеннай арганізацыі — «Стралецкі саюз», скончыў пры ім афіцэрскую школу.

Удзельнік Першай сусветнай вайны, служыў у I брыгадзе польскіх легіёнаў. Ваенны ўрач.

У лістападзе 1918 — падчас польска-ўкраінскай вайны браў удзел у бітве за Львоў.

Падчас савецка-польскай вайны ў 1920 служыў галоўным урачом добраахвотніцкага пяхотнага палка Войска Польскага.

Пасля вайны ў 1922 у чыне капітана быў дэмабілізаваны. Працаваў выкладчыкам у львоўскім універсітэце Яна Казіміра. Дацэнт. Аўтар шэрагу навуковых прац у вобласці дэрматалогіі. З 1930 — дэпутат сейма Польшчы (1930, 1935, 1938). З 1934 абраны віцэ-прэзідэнтам, а ў 1936—1939 — апошні прэзідэнт горада Львова.

Пасля савецка-польскай вайны 1939 года і капітуляцыі Львова ў верасні быў арыштаваны органамі НКУС і дастаўлены ў Маскву. Пасля разгляду справы, С. Астроўскі быў прысуджаны да 8 гадоў зняволення ў лагерах Гулага.

У 1941 паводле пагаднення Сікорскага-Майскага быў амніставаны, і пасля вызвалення разам з арміяй Андэрса эвакуіраваўся з СССР на Блізкі Усход. Браў удзел у бітвах з нямецкімі часцямі ў Італіі, дзе быў урачом ваенных шпіталяў.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны з 1946 жыў у эміграцыі ў Вялікабрытаніі, дзе з 1955 працаваў урачом-дэрматолагам. З 1962 — на пенсіі.

Супрацоўнічаў з Саветам Трох, пры прэзідэнце Польшчы ў выгнанні Аўгусце Залескім, у які ўваходзілі Уладзіслаў Андэрс, Томаш Арцішэўскі і Эдвард Бернард Рачынскі.

24 лютага 1971 Аўгуст Залескі прызначыў яго пераемнікам на пасадзе Прэзідэнта Рэчы Паспалітай. 9 красавіка 1972 праз 2 дні пасля смерці Залескага, Станіслаў Астроўскі стаў 4-м Прэзідэнтам Польшчы ў выгнанні. Пасля заканчэння 7-гадовага тэрміна прэзідэнцкіх паўнамоцтваў перадаў іх свайму пераемніку Эдварду Рачынскаму.

Памёр 22.11.1982 у Лондане. Пахаваны на могілкі польскіх лётчыкаў у г. Ньюарк-он-Трэнт побач з магіламі папярэдніх прэзідэнтаў Уладзіслава Рачкевіча, Аўгуста Залескага і генерала Уладзіслава Сікорскага.

Узнагароды

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 27 мая 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кароны Румыніі
Катэгорыя·Прэзідэнты Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі польска-савецкай вайны
Катэгорыя·Кавалеры крыжа Храбрых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Львоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 22 лістапада
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Кавалеры Крыжа Незалежнасці
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Львове
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (урад Польшчы ў выгнанні)
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны