wd wp Пошук:

Польска-ўкраінская вайна

Польска-ўкраінская вайна (польск.: Wojna polsko-ukraińska, укр.: Польсько-українська війна) — узброены канфлікт паміж Польшчай і Заходне-Украінскай народнай рэспублікай на тэрыторыі Галіцыі, які выліўся ў шырокамаштабныя баявыя дзеянні з 1 лістапада 1918 года па 17 ліпеня 1919 года. Вайна вялася ва ўмовах нестабільнасці, выкліканых распадам Аўстра-Венгрыі, распадам Расійскай імперыі і Грамадзянскай вайной у Расіі.

Асаблівасцю вайны была яе спантаннасць. Узброеныя сутыкненні пачаліся па ўсёй тэрыторыі Галіцыі, і толькі да сярэдзіны лістапада ўзнік пастаянны фронт. Таксама да сярэдзіны лістапада вайна вялася не прафесійнымі арміямі, а добраахвотніцкімі фарміраваннямі ўкраінцаў і палякаў. 22 лістапада 1918 года польскія войскі ўвайшлі ў Львоў. Адразу пасля ўзяцця горада там адбыўся яўрэйскі пагром. Пасля доўгіх пазіцыйных баёў (зіма 19181919 гадоў) польская армія перайшла ў наступ, выбіўшы ўкраінскія войскі ў трохвугольнік смерці. Апошняй спробай украінцаў замацавацца ў Галіцыі быў Чорткаўскі наступ, які завяршыўся правалам. У выніку Украінская Галіцкая Армія пакінула рэгіён і пярайшла ва Украінскую Народную Рэспубліку.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Польска-ўкраінская вайна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Распад Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Польска-ўкраінскія адносіны
Катэгорыя·Войны Чэхаславакіі
Катэгорыя·Гісторыя Украіны (1917—1991)