wd wp Пошук:

Урад Польшчы ў выгнанні

Урад Польшчы ў выгнанні (польск.: Rząd RP na uchodźstwie) — урад Рэспублікі Польшча, які дзейнічаў пасля акупацыі краіны ў верасні-кастрычніку 1939 года. Ураду Рэспублікі Польшча ў выгнанні падчас вайны падпарадкоўваліся ўзброеныя фарміраванні польскага падполля, якія дзейнічалі ў Польшчы (Армія Краёва) і за мяжой. Месцазнаходжаннем урада быў Лондан. Хоць і амаль не прызнаны і не маючы рэальнай улады пасля Другой сусветнай вайны, ён працягваў існаваць да апошніх дзён камуністычнага кіравання ў Польшчы. Урад завяршыў сваю дзейнасць пасля абрання Леха Валенсы і прыняцця ім прысягі ў якасці прэзідэнта Польшчы і перадачы яму прэзідэнцкіх рэгалій ад прэзідэнта Рышарда Качароўскага.

Літаратура

  1. https://angers.maville.com/actu/actudet_-les-esprits-nous-font-decouvrir-l-histoire-insolite-d-angers...-dans-le-nouveau-roman-d-anne-cecile-frebeau_52728-4553599_actu.Htm
  2. Akendengué A. M. Promenades à Angers : les esprits d’Angersle lys bleu, 2020.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Урады ў выгнанні
Катэгорыя·Польшча падчас Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·XX стагоддзе ў Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных