wd wp Пошук:

Станіслаў Іванавіч Траццяк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Траццяк. Станіслаў Іванавіч Траццяк (нар. 7 снежня 1950, Калінінград, СССР) — беларускі вучоны ў галіне агульнай хірургіі, клетачных біятэхналогій і транспланталогіі. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (1998). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2014)[1], акадэмік НАН Беларусі (2021)[2].

Біяграфія

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1974). З 1974 года ў Беларускім медыцынскім інстытуце (з 1990 года — дацэнт, з 1995 года — загадчык кафедры).

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны распрацоўцы новых падыходаў да алатрасплантацыі «свежых» алагенных клапанаў сэрца, вывучэнню магчымасці працяглага захавання ў прасвеце сасудаў і сэрца алагенных і ксенагенных тканін без імунасупрэсіўнай тэрапіі, абгрунтаванню раней нявывучаных заканамернасцяў у транспланталогіі, распрацоўцы прынцыпова новых падыходаў да хірургічнага лячэння інсулінзалежнага цукровага дыябету, гіпатэрыёзу, гіпапаратэрыёзу з выкарыстаннем клеткавых тэхналогій, распрацоўцы і ўкараненню ў практыку сучасных методык пры лячэнні ачаговых паражэнняў печані, дыягностыцы і лячэнні запаленчых захворванняў падстраўнікавай залозы, распрацоўцы метаду лячэння трафічных язваў з выкарыстаннем аўталагічных ствалавых клетак[1].

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 15 патэнтаў[1].

Узнагароды і прэміі

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве) — за працу «Новы метад хірургічнага лячэння інсулінзалежнага цукровага дыябета шляхам ксенатрансплантацыі астраўковых клетак у сасудзістае рэчышча рэцыпіента (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)»[1].

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2001)[1], ордэнам Пашаны (2021)[3]. Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1999). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2008)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Станіслаў Іванавіч Траццяк на сайце НАН Беларусі
  2. 17 декабря 2021 года решением Общего собрания Национальной академии наук Беларуси избраны…
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 19 кастрычніка 2021 г. № 410 «Аб узнагароджанні»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 снежня
Катэгорыя·Хірургі СССР
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінінградзе
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Трансплантолагі Беларусі
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак