Стадо́лічы[1] (трансліт.: Stadoličy, руск.: Стодоличи) — аграгарадок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Стадоліцкага сельсавета. У складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Шлях Ільіча» і калгаса «Стадолічы».
Размешчаны за 13 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 63 км ад чыгуначнай станцыі Ельск, за 221 км ад Гомеля, на шашы Р128.
Вядомы з 1551 года як сяло ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, сяло Буйнавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.
3 20 жніўня 1924 года — цэнтр сельсавета.
У ліпені 1943 года гітлераўцы спалілі ўсю вёску і загубілі 72 жыхароў.
Лясніцтва, механічныя майстэрні. Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі ашчаднага банка «Беларусбанк», 2 крамы.
Радзіма беларускага навукоўца В. В. Шура.