Стадо́ліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. — вёска) Стадолічы.
Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне.
12 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грабянёўскага сельсавета з размешчанымі на ёй вёскамі Альховая, Вусаў, Вязавая, Грабяні, Жмурнае, Запясочнае, Кавыжаў, Лохніца, Мяхач[1].
Паводле перапісу 2009 года 3 населеныя пункты, 802 чалавекі[2], з іх 90,4 % — беларусы[3].