wd wp Пошук:

Слізевікі

Слізевікі́[1] (Myxomycota, Mycetozoa) — група грыбападобных арганізмаў няпэўнага сістэматычнага становішча.

Апісанне

Традыцыйна вылучаліся ў аддзел ніжэйшых раслін, у сучаснай заалагічнай сістэматыцы іх адносяць да прасцейшых. Падобныя на грыбы (адсутнасць хларафілу, наяўнасць спораўтварэння, пладовыя целы, пераважна сапратрофны тып жыўлення) і на жывёл (здольнасць да актыўных амёбападобных рухаў). Адрозніваюцца акразіяміцэты (клетачныя слізевікі) і міксаміцэты (сапраўдныя слізевікі), якія аб’ядноўваюць каля 500 відаў.

Пашырэнне

Пашыраны паўсюдна, пераважна касмапалітычныя віды. На тэрыторыі Беларусі найбольш вядомыя роды лікагала (Lycogala), стэманітыс (Stemonitis), трыхія (Trichia), фізарум (Physarum), фуліга (Fuligo) і інш. Трапляюцца ў глебе, гнілых пнях, пад карой, апалым лісцем, на гноі; паразітычныя формы — у клетках водарасцей, вышэйшых раслін, у грыбах.

Асаблівасці біялогіі

У перыяд вегетатыўнага развіцця слізевікі, што жывуць свабодна, насяляюць вільготныя, цёмныя месцы. На святло выпаўзаюць для ўтварэння на субстраце пладовых цел (спарангіяў і эталіяў), у якіх фарміруюцца гаплоідныя споры (у вадзе прарастаюць у зааспоры, у вільготным асяроддзі — у міксамёбы). Пры іх капуліраванні парамі ўтвараюцца дыплоідныя міксамёбы, якія шматразова дзеляцца, растуць і фарміруюць плазмодый. Пры неспрыяльных умовах (сухасць субстрату, нізкая тэмпература, адсутнасць корму) плазмодый ператвараецца ў склероцый.

Споры застаюцца жыццяздольнымі дзясяткі гадоў.

Класы

Літаратура

  1. БелЭн, 2002
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіслоўнік
Катэгорыя·Пратысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нетаксанамічныя групы
Катэгорыя·Слізевікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам