wd wp Пошук:

Сапратрофы

Апенька восеньская на ламаччы

Сапратрофы — арганізмы, якія ўжываюць арганічныя злучэнні мёртвых цел або выдзяленні (экскрэменты) жывёл.

Паводле тыпу харчавання адносяцца да гетэратрофаў. Удзельнічаюць у мінералізацыі арганічных злучэнняў, з’яўляюцца важным звяном у біялагічным кругавароце рэчыва і энергіі. Да сапратрофаў адносяцца бактэрыі, актынаміцэты, грыбы, расліны-паразіты, некаторыя водарасці, з жывёл — сапрафагі (напр., жукі-гнаевікі, вароны, гіены). Водныя сапратрофы ўдзельнічаюць ў біялагічнай ачыстцы вады, глебавыя — у глебаўтварэнні.

Літаратура

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Трафічная экалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай