wd wp Пошук:

Міксаміцэты

Міксаміцэты, сапраўдныя слізевікі (Myxomycetes) — клас (або падклас) слізевікоў (Mycetozoa), які ўключае каля 800 відаў арганізмаў.

Апісанне

Маюць вегетатыўнае цела ў выглядзе слізістай, без абалонкі шмат’ядзернай (ядры дыплоідныя) пратаплазмы — плазмодыя дыяметрам ад некалькіх міліметраў да 1 м, ярка афарбаване (лімонна-жоўтае, ружовае, чырвонае, фіялетавае да амаль чорнага).

Пашырэнне

Шырока распаўсюджаныя наземныя арганізмы. Жывуць пераважна на рэштках расліннага, радзей жывёльнага і грыбнога паходжання. Большасць відаў касмапаліты. Найлепш вывучаны плазмадыяльныя слізевікі лясных зон умеранага і трапічнага паясоў.

Асаблівасці біялогіі

Адсутнасць клетачнай сценкі ў плазмодыя стварае ўмовы для ўнутрыклетачнага стрававання. Плазмодый актыўна фагацытуе бактэрыі, прасцейшых, водарасці, дробных беспазваночных і розныя цвёрдыя харчовыя часцінкі.

Плазмодый валодае амёбападобнай актыўнасцю і рытмічным токам цытаплазмы. Ён можа актыўна міграваць і валодае рознымі станоўчамі і адмоўнымі таксісамі.

Пры пэўных умовах з плазмодыя ўтвараецца спаракарп, у якім фарміруюцца споры.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Міксаміцэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пратысты паводле алфавіта