wd wp Пошук:

Протастэліды

Протастэліды[1] (Protostelea) — клас (або падклас) слізевікоў.

Трафічная стадыя прадстаўлена дробнымі амёбападобнымі клеткамі з адным або некалькімі ядрамі. У некаторых форм развіваецца шматядзерны сеткаваты плазмодый. У адрозненнне ад міксаміцэтаў, у плазмодыях протастэлідаў адсутнічае рытмічны ток цытаплазмы. Многія віды здольны ўтвараць жгуцікі.

Жывяцца протастэліды пераважна бактэрыяльнымі арганізмамі, акрамя таго многія здольны фагацытаваць клеткі дражджэй і споры розных грыбоў. У некаторых выпадках адзначаецца канібалізм.

У плазмаідальных відаў утварэнню пладовых цел папярэднічае сегментацыя плазмодыяў. На паверхні клеткі з’яўляецца тонкая ахоўная абалонка. У той жа час дыферэнцуецца ўчастак цытаплазмы, які ўтварае трубчастую ножку. Па меры росту пратапласт з ядром падымаецца на паверхню субстрата. Калі ножка дасягае канчатковай даўжыні, ён акружаецца шчыльнай абалонкай і становіцца спорай. Звычайна спаракарпы нясуць толькі адну спору, некаторыя віды маюць 2, 4 і нават больш спор. Увесь працэс спорагенезу звычайна займае 30—60 мінут.

Амёбападобныя і плазмаідальныя асобіны протастэлідаў могуць утвараць цысты.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. С. 534

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Слізевікі
Катэгорыя·Пратысты паводле алфавіта