wd wp Пошук:

Склероцый

Склероцый грыба Physarum polycephalum

Склеро́цый[1] (ад грэч.: σκληρά — жорсткі) — шматклетачны вегетатыўны орган грыба, які знаходзіцца ў спакоі.

Склероцый ўтвораны круглым, шарападобным або няправільнай формы шчыльным спляценнем гіфаў, часта з цёмным верхам і белым асяродкам. Памеры ад долей міліметра да 2 сантыметраў і больш. З’яўляецца пры надыходзе неспрыяльных знешніх умоў і прызначаны для захавання грыба. У некаторых грыбоў (батрыціс, склератынія, спарыння і інш.) склероцый з’яўляецца адной са стадый развіцця.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Марфалогія грыбоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара