wd wp Пошук:

Славянасербская мова

Не блытаць з сербаславянскай мовай — сербскім варыянтам (дыялектам) стараславянскай мовы. Славянасербская мова (славяносербскій, словенскій) — варыянт сербскай мовы, які выкарыстоўваўся ў XVIII стагоддзі, а таксама пачатку XIX стагоддзя сярод адукаванага насельніцтва Ваяводзіны і сербскай дыяспары ў астатніх частках Габсбургскай манархіі.

Выкарыстанне

Самымі яскравымі прадстаўнікамі і распаўсюджвальнікамі славянасербскай мовы былі Захарые Арфелін і Мілаван Відакавіч.

У барацьбе за стварэнне адзінай сербскай літаратурнай мовы, славянасербская мела шанцы стаць мовай усіх сербаў і заняць месца сучаснай сербскай мовы, чыя норма была створана рэфарматарам Вукам Караджычам на аснове наваштокаўскага народнага дыялекту з прымешкай харвацкай лексікі. Да сярэдзіны XIX стагоддзя ўжыванне славянасербскай мовы пачало скарачацца, а пасля 1870 года яна цалкам выйшаў з ужытку.

Характарыстыка і граматыка

Прыклад славянасербскай мовы можна сустрэць у часопісе «Славеносербски магазин» (Славянасербскі часопіс) Захарыя Арфеліна:

Весьма бы мені пріскорбно было, ако бі я кадгод чуо, что ты, мой сыне, упао у пянство, роскошь, безчініе, і непотребное жітіе.

пры сучасным сербскім:

Веома би мени тужно било, ако би ја кадгод чуо, да си ти, сине мој, упао у пијанство, раскош, безкористност и непотребни живот.

Па падобных прыкладах можна пераканацца, што тэкст напоўнены стараславянскімі і рускімі словамі (роскошь, а не раскош, что, а не што/шта і г.д.), таксама цікава з’яўленне канчатка -т у дзеясловаў цяперашняга часу 3-й асобы, множныя лікі («они могутъ» замест «они могу»).

Гл. таксама

Літаратура

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Сербская мова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта