wd wp Пошук:

Язычча

Язычча (Язичіє) — праект штучнай мовы, распрацаваны ў канцы XIX ст. групай людзей, якія лічылі ўкраінскую мову дыялектам рускай мовы. Язычча ўяўляе сабою сумесь царкоўнаславянскіх, рускіх слоў з дадаткам некаторых украінскіх і польскіх слоў і ўкраінскімі правіламі вымаўлення. Публікацыі на языччы выдаваліся у канцы XIX ст. ва Усходняй Галіцыі, пасля чаго прыхільнікі язычча перайшлі на рускую мову.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Украінская мова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Штучныя мовы