wd wp Пошук:

Скрыпень

Скры́пень[3][4] (Epilobium) — род кветкавых раслін сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя, зрэдку аднагадовыя травяністыя расліны з прамым, мала разгалінаваным сцяблом. Лісце простае, суцэльнае, супраціўнае або чаргаванае, размеркаванае па даўжыні сцябла. Кветкі ружовыя, чырвоныя, белыя, у пазухах лісця або ў доўгай канцавой гронцы. Плод — каробачка.

Скрыпень вузкалісты (Chamaenerion angustifolium).
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Віды

Каля 200 відаў.

У Беларусі 11 відаў[5]:

Трапляецца на высечках, лясных палянах, уздоўж дарог.

Значэнне

Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. БелЭн, 2002
  5. База Растения Беларуси

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Скрыпнёвыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта