Скрыль-Слабада́[1] (трансліт.: Skryĺ-Slabada, руск.: Скрыль-Слобода) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 10 кіламетраў ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы.
У пачатку 20 ст. у Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1933 г. быў створаны калгас «Залог 2-ой пяцігодкі», працавала кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.
Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9