wd wp Пошук:

Озы

Озы ў Швецыі

О́зы[1] — формы рэльефа, якія ўяўляюць сабой доўгія, вузкія, вышынёй да некалькіх дзесяткаў метраў грады водна-ледавіковага паходжання.

Складзены гравійна-галечным і пясчаным матэрыялам. Могуць змяшчаць валуны. Нахіл склонаў 30—45°. Фарміруючым чыннікам озаў з’яўляюцца адклады патокаў талых водаў, якія працякалі па ўтвораных у масе ледавіка тунэлях. Паходжанне асобных озаў звязана з выцісканнем гліністых парод знізу ў шчыліны ледавікоў[1].

У Беларусі сустракаюцца ў паўночнай частцы краіны.

Зноскі

  1. 1 2 Беларусь, 1995

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Дадатныя формы рэльефу
Катэгорыя·Ледавіковыя формы рэльефу