wd wp Пошук:

Ветэрн

Ветэрн (шведск.: Vättern) — возера на поўдні Швецыі, пасля Венерна самае вялікае па плошчы з шведскіх азёр.

Агульная плошча возера 1912 км², з берагавой зонай — каля 4503 км²; вышыня над узроўнем мора 88 м. Самая глыбокая кропка знаходзіцца на поўдзень ад вострава Вісінгсё і мае глыбіню 128 метраў. Сярэдняя глыбіня возера 40 метраў. Даўжыня берагавой лініі каля 642 км. Берагі высокія, скалістыя, са стромкімі схіламі. Аб’ём 74 км³, узровень вады ў возеры падтрымліваецца спецыяльным абсталяваннем (раней узровень вады часта мяняўся). Сцёк у Балтыйскае мора.

Возера Ветэрн — частка ўнутранага воднага шляху СтакгольмГётэбарг.

Да Ветэрна прымыкае нацыянальны парк Тыведэн.

На Ветэрне размешчаны гарады Мутала, Хускварна, Карлсбарг, а таксама буйны порт Ёнчэпінг.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Швецыі