wd wp Пошук:

Скандынаўскі крыж

Сцягі Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі, Швецыі і Даніі

Скандынаўскі крыж — крыж на сцягу, вертыкальная крыжавіна якога зрушана ў бок драўковага краю палатна. Сімвалізуе хрысціянства. Упершыню падобны крыж з’явіўся на сцягу Даніі — Данеброгу.

У наш час скандынаўскі крыж прысутнічае на сцягах пяці дзяржаў — Даніі, Ісландыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Швецыі, на сцягах некаторых тэрытарыяльных утварэнняў Паўночнай Еўропы, а таксама на сцягах некаторых фіна-ўгорскіх народаў.

Скандынаўскія крыжы на сцягах дзяржаў

Скандынаўскія крыжы на сцягах іншых сучасных тэрыторый

З’яўленне скандынаўскага крыжа на сцягах Аркнейскіх і Шэтландскіх астравоў у складзе Вялікабрытаніі не выпадкова. Гэтыя тэрыторыі працяглы час былі звязаны з Нарвегіяй, аднак пазней адышлі да Вялікабрытаніі.

Скандынаўскія крыжы на сцягах гарадоў

Скандынаўскія крыжы на сцягах цяпер не існуючых утварэнняў

Скандынаўскія крыжы на сцягах народаў

Таксама скандынаўскія крыжы ёсць на сцягах народаў фіна-ўгорскай групы, якія пражываюць на паўночным захадзе Расіі — вепсаў[1], водзі, інграў, карэлаў[2], людыкаў (карэлаў-людыкаў) і сету.

Праекты сцягоў са скандынаўскімі крыжамі

Іншыя сцягі, якія выкарыстоўваюць скандынаўскі крыж

Зноскі

  1. Сцягі розных нацыянальнасцей Расіі Архівавана 5 лістапада 2008. (Праверана 24 жніўня 2010)
  2. Сцягі Карэліі (Праверана 24 жніўня 2010)
  3. KAAREL TARAND: Lippude vahetusel — Eesti Päevaleht
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Тыпы крыжоў