wd wp Пошук:

Алукснэ

А́лукснэ (лат.:  Alūksne, ст.-рус.: Олыста, Алыстъ, Волыстъ, ням.: Marienburg) — горад на паўночным усходзе Латвіі каля аднайменнага возера, адміністрацыйны цэнтр Алуксненскага края. Плошча 14,23 км². Насельніцтва 8653 чал. (1 студзеня 2012).

Назва паходзіць ад латг.: olūksna — «крыніца ў лесе». Да 1917 года называўся Марыенбу́рг (у гонар Маці Божай). Вядомы з 1284 года.

Гарадскі востраў вядомы як Замкавы (Pils sala), або востраў Марыі. Замак у наш час выкарыстоўваецца як адкрытая тэатральная пляцоўка.

Гісторыя

Тэрыторыя вакол возера Алукснэ першапачаткова была заселена фінскімі плямёнамі, а з VIIIXII стагоддзяў латгаламі. Паселішча, тады вядомае як Олыста, Алыстъ або Волыстъ, на месцы цяперашняга горада ўпершыню згадана ў пскоўскім летапісе пад 1284 годам.

Сцены старога замка
План замка паводле Карла фон Левіс-оф-Менара

Мясцовасць і паселішча былі захоплены нямецкімі крыжакамі Лівонскага ордэна ў 1342 годзе. Імі на суседнім востраве быў пабудаваны замак Марыенбург, які служыў для абароны гандлёвых шляхоў з Рыгі ў Пскоў. Горад, які вырас побач з замкам, таксама стаў вядомы як Марыенбург.

Быў узяты войскамі Івана IV у 1560 годзе падчас Лівонскай вайны. У 1582 годзе быў уключаны ў склад Рэчы Паспалітай. У 1629 годзе адышоў да Швецыі.

У 1683 годзе ў Відзэмэ Эрнстам Глюкам, лютэранскім святаром, першым перакладчыкам Бібліі на латышскую мову, заснаваны першыя школы з выкладаннем на латышскай мове.

Руская армія на чале з Шарамецевым захапіла горад падчас Паўночнай вайны ў 1702 годзе. Пры гэтым у палон патрапіў Глюк і яго выхаванка Марта Скаўронская (Крузэ), якая стала палюбоўніцай і пасля жонкай першага расійскага імператара Пятра I. У 1724 годзе пад імем Кацярына I была каранавана на расійскі прастол, стаўшы расійскай імператрыцай.

Новы замак Фітынгофаў (сярэдзіна XIX ст.)

У сярэдзіне XVIII стагоддзя памесце Марыенбург было падаравана дзяржаўнаму канцлеру М. І. Варанцову, які ў 1764 годзе прадаў яго лейб-медыку І. Ф. Фітынгофу. У сярэдзіне XIX стагоддзя побач з развалінамі старога замка Фітынгофы пабудавалі новую рэзідэнцыю.

Зноскі

  1. Колькасць жыхароў у самакіраваннях. 01.01.2016(лат.)
  2. Кніга паштовых індэксаў Латвіі — красавік 2011 (лат.)
  3. Класіфікатар адміністрацыйных тэрыторый і тэрытарыяльных адзінак Латвіі — 16 лютага 2011 (лат.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Латвіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Алуксненскі край