wd wp Пошук:

Кальмарская унія

Кальмарская унія — палітычнае ўтварэнне, саюз скандынаўскіх каралеўстваў, у склад якога з 1397 па 1523 гады ўваходзілі Данія, Нарвегія і Швецыя. З сённяшняга пункту гледжання ў Кальмарскую унію ўваходзілі таксама Фінляндыя і Ісландыя, таму што Ісландыя пачынаючы з 1262 года ўваходзіла ў склад Нарвегіі, а Фінляндыя была захоплена Швецыяй у 1154 годзе. Да тэрыторыі Кальмарскай уніі таксама належылі Фарэрскія астравы, якія з 1035 года належылі Нарвегіі.

Каранацыя Эрыка Памеранскага на пасаду караля аб'яднанага поўдня, 17 мая 1397 года

Кальмарская унія была падрыхтавана дацка-нарвежскай (1380) і дацка-шведскай (1389) асабістымі уніямі. Ініцыіравана каралевай Маргарытай Дацкай, якая дамаглася абвяшчэння ў 1397 у Кальмары каралём трох дзяржаў яе траюраднага пляменніка герцага Эрыка Памеранскага. Праект акта уніі (ніколі не быў зацверджаны, па-рознаму інтэрпрэтуецца ў гістарыяграфіі) прадугледжваў выбары адзінага манарха, правядзенне агульнай знешняй палітыкі, абаронны саюз пры захаванні ўнутранай самастойнасці кожнай з трох дзяржаў. Спроба дацкіх каралёў выкарыстаць унію для ўстанаўлення свайго панавання над Швецыяй прывяла да народнага паўстання і фактычнай ліквідацыі уніі ў 1448. Кальмарская унія тройчы аднаўлялася (1457—67, 1497—1501, 1520—21) у ходзе дацка-шведскіх войнаў XV — пач. XVI ст. Канчаткова ліквідавана ў 1523, калі каралём Швецыі стаў Густаў I Ваза. Нарвегія заставалася пад уладай Даніі да 1814.

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Скандынавія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Еўропы
Катэгорыя·Гісторыя Фарэрскіх астравоў
Катэгорыя·Зніклі ў 1523 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Швецыі
Катэгорыя·Гісторыя Ісландыі
Катэгорыя·Гісторыя Нарвегіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96%2C %D1%8F%D0%BA%D1%96%D1%8F %D0%B2%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%9E%D0%B2%D0%B0%D1%8E%D1%86%D1%8C %D1%87%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%B2%D1%8B%D1%8F %D0%B4%D1%8B%D1%8F%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D1%8B
Катэгорыя·Гісторыя Даніі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1397 годзе