wd wp Пошук:

Сцяг Даніі

Дзяржаўны сцяг Даніі, званы датчанамі Данеброг (дацк.: Dannebrog), афарбаваны ў чырвоны колер, які перасякаецца белым Скандынаўскім крыжам. Дызайн гэтага крыжа пазней быў выкарыстаны іншымі Скандынаўскімі краінамі (Швецыяй, Нарвегіяй, Ісландыяй), а таксама Фінляндыяй (апошняя краіна не мае адносін да Скандынавіі, але доўгі час знаходзілася ў складзе Швецыі) і Фарэрамі, якія з’яўляюцца самакіруемай часткай Даніі. Падчас існавання аб’яднанай Дацка-Нарвежскай дзяржавы Данеброг быў і сцягам Нарвегіі да 1821 года, калі Нарвегія зацвердзіла ўласны сцяг. Данеброг з’яўляецца найстарэйшым сапраўдным дзяржаўным сцягам, дакументальна пацверджаная гісторыя якога сыходзіць у XIV стагоддзе.

Гісторыя

Падданне аб з’яўленні

У 1219 годзе пад падставай дапамогі нямецкім каланістам у Прыбалтыцы і з бласлаўлення Папы Рымскага войска дацкага караля Вальдэмара II, празванага ў наступстве Пераможцам, высадзілася недалёка ад Калывані (дацк.: Lyndanisse) і, захапіўшы гарадзішча, размясцілася поруч груды Таампэа.

15 чэрвеня 1219 года эстонскія атрады напалі на дацкае войска на чале з каралём і біскупамі. Напад эстаў быў настолькі нечаканым, што частка дацкіх атрадаў пачала адыходзіць. Тады біскупы падняліся на груду і заклікалі да Бога аб дапамозе. Раптам з нябёсаў апусцілася вялікае чырвонае палатно з роўным белым крыжам — Данеброг. Упэўненыя ў Божым знаку датчане акрыялі духам і перамаглі язычнікаў.

Дзень перамогі ў Бітве пры Калывані, вядомай гэтак жа пад назвай Бітва Вальдэмара, стаў адзначацца як дзень нараджэння Данеброга.

Кожнае лета ў Садзе дацкага караля ў Таліне праходзіць свята ў гонар Данеброга, які карыстаецца вялікім поспехам у турыстаў з Даніі. Па легендзе жалезны рыцар у садзе паказвае на месца, дзе сцяг спусціўся на зямлю.

Іншыя тэорыі аб паходжанні сцяга

Шматлікія навукоўцы лічаць што сцяг быў запазычаны:

Гісторыя змен сцяга

Сцяг прытрываў змены толькі аднойчы: у 1397 годзе дацкая каралева Маргарэт I аб’яднала ў Кальмарскую унію Данію, Швецыю і Нарвегію. Тады ў левым верхнім куце сцяга з’явіліся 3 кароны. У 1523 годзе ад Даніі аддзялілася Швецыя, а ў 1812 і Нарвегія. Тады Данеброг пазбавіўся 3 карон і стаў менавіта такім, якім па паданні спусціўся з нябёсаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Даніі
Катэгорыя·Сцягі 1219 года
Катэгорыя·Сцягі 1893 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта