wd wp Пошук:

Мізарам

Мізарам (англ.: Mizoram), штат з групы «Сямі сясцёр» на паўночным усходзе Індыі на граніцы з М’янмай і Бангладэш. Займае 24-е месца сярод штатаў па плошчы (21 081 км2) і 27-е па насельніцтву (0,9 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Аіджал.

Геаграфія

Мяккі клімат: умеранна цёплае лета (20—29 °C) і не надта халодная (нават па індыйскіх мерках) зіма (11—21 °C). Уся тэрыторыя падпадае пад рэгулярнае ўздзеянне мусонаў. Дажджы з мая па верасень. Рэльеф узгоркавы. Багатыя трапічныя флора і фаўна.

Эканоміка

Слаба развіты аграрны штат, да 70% насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы.

Штат дае 40% з 80 млн. тон штогадовай індыйскай нарыхтоўкі бамбуку, які выкарыстоўваецца як драўніна і сыравіна для паперы, бамбукавы вугаль — у якасці паліва, а «бамбукавы воцат» — як угнаенне.

ВУП штата — 685 млн. долараў ЗША (2004).

Насельніцтва

Большасць насельніцтва належыць да этнічна і культурна блізкіх плямёнаў, якія ўтвараюць групу т.зв. мізо («мі» — людзі, «зо» — горы). 87% насельніцтва — хрысціяне (пераважна пратэстанты і неапратэстанты), распаўсюджаны будызм з элементамі індуізму і анімізму.

Узровень пісьменнасці насельніцтва ў Мізараме складае 88,8% — другое месца ў Індыі пасля штата Керала.

У Сеціве

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мізарам
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96