wd wp Пошук:

Вук Стэфанавіч Караджыч

Вук Стэфанавіч Караджыч (серб. Вук Стефановић Караџић; 7 лістапада 1787 — 7 лютага 1864) — сербскі лінгвіст, рэфарматар сербскай мовы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Тршычы. Адукацыю атрымаў у Лозніцы, а пасля ў манастыры. Але бацька хутка вярнуў яго дадому, бо ў манастыры ён больш займаўся гаспадаркай, чым вучыўся. Вучыцца ў гімназыі ў Петрыне. Пазней вучыўся ў Бялградзе. У хуткім часе захворвае і ад’язджае на лячэнне ў Пешт. Падчас знаходжання ў Вене знаёміцца з Ернеем Капітарам, які дапамагае яму ажыццяўляць запланаванае. Там Караджыч пачаў працу па рэфармаванні мовы і правапісу і ўвядзенні народнай мовы ў мастацкую творчасць. Праз забарону друкавацца ў Сербіі і Аўстрыйскай імперыі з’язджае ў Расію, дзе мае магчымасць працаваць. Пахаваны ў Вене, прах перавезены ў Бялград.

Філалагічныя працы

У першай палове 19 стагоддзя Вук Караджыч з дапамогай вядучых тагачасных філолагаў (у тым ліку братоў Грым) і аўстрыйскай улады, якую прадстаўляў Ерней Капітар, рэфарміраваў сербскі правапіс. Працы Караджыча, сярод якіх першае (1818) і другое пашыранае (1852) выданні сербскага слоўніка, пераклад Новага запавету (1847), заклалі падмурак сучаснай стандартнай сербскай мовы, а таксама значна паўплывалі на фарміраванне сучаснай стандратнай харвацкай мовы. Вук Караджыч намагаўся наблізіць літаратурную мову да народнай, настойваў на прыманні ў літаратурную мову народных элементаў. Прапанаваў перарваць традыцыю пісьмовага маўлення, якое не мае апірышча ў народнай гаворцы, заснаваць новую літаратурную норму на базе жывой мовы. Намагаўся ачысціць сербскую мову ад царкоўнаславянізмаў як ненатуральных элементаў, а базай зрабіць новаштокаўскія дыялекты.

Рэформа кірыліцы

З стараславянскай азбукі Караджыч пераняў 24 літары:

А аБ бВ вГ гД дЕ еЖ жЗ з
И иК кЛ лМ мН нО оП пР р
С сТ тУ уФ фХ хЦ цЧ чШ ш

Да іх дадаў: Ј ј, Љ љ, Њ њ, Ћ ћ, Ђ ђ и Џ џ

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Ир. Половинкин Караджич, Вук // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XIV. — С. 421–424.
  2. 1 2 3 4 Кравцов Н. И. Караджич // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 3.
  3. Brozović D., Ladan T. Vuk Stefanović Karadžić // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  4. Караджич Вук Стефанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Заграба
Катэгорыя·Філолагі Сербіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сербіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асманскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1787 годзе
Катэгорыя·Памерлі 26 студзеня
Катэгорыя·Стваральнікі і прапагандысты моў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Славянскія асветнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лістапада
Катэгорыя·Выкладчыкі Бялградскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 7 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бялградзе
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1864 годзе