wd wp Пошук:

Сентэндрэ

Се́нтэндрэ (венг.: Szentendre) — горад на поўначы Венгрыі, у медзье Пешт, размешчаны за 20 км на паўночны захад ад Будапешта, на правым беразе Дуная. Насельніцтва на 2018 год — 26 447 чалавек.

Горад з’яўляецца важным турыстычным цэнтрам у наваколлі Будапешта, ён вядомы сваімі шматлікімі мастацкімі майстэрнямі і музеямі.

Назва

Горад названы ў гонар Святога Андрэя.

Гісторыя

У цэнтры Сентэндрэ

Мясцовасць, дзе знаходзіцца Сентэндрэ, была заселена чалавекам яшчэ 20 000 гадоў таму. Пазней тут жылі плямёны ілірыйцаў і эравіскаў. У I стагоддзі н.э. рымляне заснавалі тут ваенны лагер і крэпасць Ульцы́зія Ка́стра (Ulcisia Castra, даслоўна Воўчы лагер). У V стагоддзі тут быў важны населены пункт спачатку лангабардаў, затым авараў.

У пісьмовых крыніцах Сентэндрэ ўпершыню згадваецца ў 1009 годзе: тут на схіле знаходзіўся касцёл Святога Андрэя, вакол якога і вырас горад. Прынамсі да XIV стагоддзя ён заставаўся даволі важным цэнтрам паміж Будай і Вішэградам. Па захопе Буды туркамі ў 1541 годзе Сентэндрэ часова прыходзіць у заняпад.

Аднак калі ў 1690 годзе туркі зноў захапілі Бялград, кайзер Леапольд I надаў сербам прывілеі сяліцца ў Сентэндрэ, чым і скарысталіся 6000 чалавек. За імі ў горад пацягнуліся і эмігранты з Далмацыі, Грэцыі і Босніі. Па стане на 1720 год колькасць славян складала 88 % насельніцтва горада, большасць з якіх былі сербы. Але ў XIX стагоддзі значная колькасць сербаў вярнулася на сваю радзіму: іх колькасць у Сентэндрэ скарацілася з 45 % да 20 %. На іх месца прыйшлі венгры, дунайскія швабы і славакі.

У XX стагоддзі ідылічнае мястэчка адкрылі для сябе мастакі, музы́кі і паэты і заснавалі ў ім у 1926 годзе мастацкую калонію. З 1990-х гадоў горад стаў важным турыстычным цэнтрам.

Царква Дабравешчання ўзімку
Абраз над уваходам у Сербскую царкву

Насельніцтва

Нацыянальны склад (на 2011 год)

Рэлігійны склад

Славутасці

Галоўная плошча з Чумной калонай

Музеі

Гарады-пабрацімы

Асобы

Галерэя

Зноскі

  1. Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2018. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2018KSH, 2018. Праверана 27 верасня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гарады Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Пешт (медзье)