У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Стары Град.
Ста́ры Град (харв.: Stari Grad, італ.: Cittàvecchia) — горад на паўночным узбярэжжы востраву Хвар, у Далмацыі, Харватыя. Адзін з найстаражытных гарадоў Еўропы. Стараградская раўніна была ўключана ў 2008 г. у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Першапачаткова Стары Град быў названы Фарас (грэч.: ΦAPOΣ) грэчаскімі пасяленцамі з востраву Парас, якія прыбылі сюды ў 384 г. да н.э. У рымскі перыяд быў вядомы як Фарыя, а назва Хвар з’явілася з прыходам славян. Калі ж сталіца востраву была перанесена на поўдзень, у сучасны горад Хвар, горад стаў называцца проста Стары Град.