wd wp Пошук:

Сейшэльская рупія

100 сейшэльскіх рупій. Аверс манеты
**Сейшэ́льская рупія** (код [ISO 4217](/ISO_4217 "ISO 4217"): *SCR*) — афіцыйная [валюта](/Валюта "Валюта") [Сейшэлаў](/Сейшэльскія_астравы "Сейшэльскія астравы"), дзеліцца на 100 цэнтаў. Валюта была ўведзеная [1914](/1914 "1914") годзе, для замены [Маўрыкійскай рупіі](/Маўрыкійская_рупія "Маўрыкійская рупія"), якая абарачалася на Сейшэлах з [1877](/1877 "1877") года. У штодзённым жыцці рупія звычайна скарачаецца да «*SR*» ці «*SRe*».

Першапачаткова, ў 1914 годзе рупія была ўведзена толькі ў банкнотах. Манеты былі ўведзеныя ў 1939 годзе.

Манэты

У 1939 годзе былі ўведзены манеты вартасцю 10, 25 цэнтаў, ½ і 1 рупія. У 1948 годзе да іх былі дададзены яшчэ манеты вартасцю 1, 2 і 5 цэнтаў. Усе манеты былі аднаго памеру і вельмі падобнага дызайну.

Некаторыя змены ў складзе і выглядзе манет былі ўведзеныя ў 1951, 1953 і 1954 г.г. У 1982 годзе была ўведзена манета вартасцю 5 рупій. У 1992 годзе манета ў 1 цэнт была выведзеная з абарачэння.

Банкноты

У 1914 годзе, урад Сейшэлаў увёў у абарачэнне банкноты вартасцю 50 цэнтаў, 1, 5 і 10 рупій. У 1928 годзе да іх дадалі банкноту вартасцю 50 рупій. Банкноты вартасцю 50 цэнтаў і 1 рупія былі заменены манетамі ў 1951 годзе, а ў 1968 замянілі і 5 рупій. Банкноты вартасцю 20 і 100 рупій былі ўведзены ў 1968 годзе.

У 2005 годзе была ўведзена банкноты вартасцю 500 рупій.

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Валюты
Катэгорыя·Сейшэльскія астравы
Катэгорыя·Афрыканскія валюты