wd wp Пошук:

Астраўная дзяржава

Астраўныя дзяржавы свету

Астраўная дзяржавадзяржава, размешчаная на адным ці некалькіх астравах і не звязаная ніводным сваім рэгіёнам з мацерыком. Па гэтых крытэрыях астраўныя дзяржавы адрозніваюцца ад прыбярэжных дзяржаў ці дзяржаў, якія не маюць выхаду да мора (бо, на цяперашні час, няма астраўных дзяржаў, якія не маюць выхаду да мора). У наш час сярод 194 незалежных дзяржаў свету 47 з’яўляюцца астраўнымі. Аўстралія хоць і лічыцца не востравам, а кантынентам, аднак размешчаная на ім дзяржава не мае сухапутных меж, што характэрна для астраўных дзяржаў.

Пералік астраўных дзяржаў па плошчы

ДзяржаваПлошча ў км²
1 Інданезія1 912 988
2 Мадагаскар 587 041
3 Папуа — Новая Гвінея462 840
4 Японія377 837
5 Філіпіны300 000
6 Новая Зеландыя270 534
7 Вялікабрытанія242 910
8 Куба110 860
9 Ісландыя103 000
10 Ірландыя70 273
11 Шры-Ланка65 610
12 Дамініканская Рэспубліка48 422
13 Кітайская Рэспубліка36 006
14 Гаіці27 750
15 Саламонавы Астравы27 556
16 Фіджы18 367
17 Усходні Тымор14 409
18 Багамы13 939
19 Вануату12 190
20 Ямайка10 991
21 Кіпр9 251
22 Бруней5 765
23 Трынідад і Табага5 128
24 Каба-Вердэ4 033
25 Самоа2 831
26 Маўрыкій2 040
27 Каморы1 862
28 Сан-Тамэ і Прынсіпі1 001
29 Кірыбаці811
30 Тонга748
31 Дамініка746
32 Бахрэйн711
33 Мікранезія702
34 Сінгапур683
35 Сент-Люсія616
36 Палау508
37 Сейшэльскія Астравы454
38 Антыгуа і Барбуда442
39 Барбадас430
40 Сент-Вінсент і Грэнадзіны 389
41 Грэнада345
42 Мальта316
43 Мальдывы298
44 Сент-Кітс і Невіс261
45 Маршалавы Астравы181
46 Тувалу26
47 Науру21

Дзяржавы са сталіцай у астраўной частцы

У дзвюх дзяржаў, якія адносяцца да мацерыковым, сталіцы размешчаны на астравах: Данія, Экватарыяльная Гвінея. У мінулым да такіх дзяржаў адносіліся таксама Каралеўства Сіцылія ці Сардзінскае каралеўства.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Астраўныя дзяржавы
Катэгорыя·Палітычная геаграфія