wd wp Пошук:

Сезар Мільштэйн

Сезар Мільштэйн, FRS[10] (англ.: César Milstein, 8 кастрычніка 1927, Баія-Бланка, Аргенціна — 24 сакавіка 2002, Кембрыдж, Вялікабрытанія) — аргенцінскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1984 годзе разам з Н. К. Ернэ і Г.Кёлерам «за тэорыі адносна спецыфічнасці ў развіцці і кантролі імуннай сістэмы і адкрыццё прынцыпу прадукцыі монакланальных антыцел».[11][12][13][14]

Біяграфія

Сезар Мільштэйн нарадзіўся 8 кастрычніка 1927 года ў Аргенціне, у мястэчку Баія-Бланка, недалёка ад Буэнас-Айрэса, у сям’і выхадцаў з мястэчка Шышкаўцы Падольскай губерні Лазара Мільштэйна і Максімы Вапнярскай.[15][16][17]

Скончыў Універсітэт Буэнас-Айрэса ў 1952 годзе і атрымаў ступень кандыдата навук пад кіраўніцтвам прафесара Стапані(Stoppani)[18] (прафесар біяхіміі) у Медыцынскай школе. У 19581961 гадах і з 1963 года ў Кембрыджскім універсітэце.

Аўтар навуковых прац па імунахіміі. Распрацаваў методыку вырабу монакланальных антыцел разам з Г. Кёлерам.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтва.

Незалежна ад сваіх дасягненняў, Мільштэйн выступаў у якасці кіраўніка і натхнення для многіх у вобласці антыцел, а таксама заўсёды дапамагаў навуцы і вучоным у менш развітых краінах. Варта таксама згадаць, што, хоць Нобелеўская прэмія зрабіла б яго багатым чалавекам, Мільштэйн не запатэнтаваў сваё велізарнае адкрыццё, паколькі ён лічыў, што гэта — інтэлектуальная ўласнасць чалавецтва. Паводле яго перакананняў, яго праца не мела ніякага эканамічнага інтарэсу, толькі навуковы.

Мільштэйн памёр 24 сакавіка 2002 года ў Кембрыджы, Англія ва ўзросце 74 гадоў у выніку захворвання сэрца, на якое ён пакутаваў на працягу многіх гадоў.

Узнагароды

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Cesar Milstein // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 César Milstein // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. CESAR MILSTEIN
  4. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. https://www.nndb.com/people/603/000132207/
  6. Aniversario del nacimiento de César MilsteinUBA, 2019. Праверана 6 студзеня 2021.
  7. Anticuerpos monoclonales: el revolucionario descubrimiento de César Milstein — 2019.
  8. César Milstein Autobiography (нявызн.). The Nobel Foundation. Праверана 19 May 2012.
  9. https://twas.org/directory/milstein-cesar
  10. Neuberger, M. S.; Askonas, B. A. (2005). «Cesar Milstein CH. 8 October 1927 — 24 March 2002: Elected F.R.S. 1974». Biographical Memoirs of Fellows of the Royal Society 51: 267.
  11. Raju, T N (January 2000). “The Nobel chronicles. 1984: Niels Kai Jerne, (1911-94); César Milstein (b 1926); and Georges Jean Franz Köhler (1946-95)”. The Lancet 355 (9197): 75. doi:10.1016/S0140-6736(05)72025-0. PMID 10615922.
  12. Bolhuis, R L; Haaijman J J (December 1984). “[Nobel Prizes for immunology 1984 (Niels K. Jerne, Cesar Milstein, George Köhler)]”. Nederlands Tijdschrift voor Geneeskunde 100 (52): 2433–5. PMID 6395024.
  13. Kaartinen, M. (1984). «The 1984 Nobel Prize in medicine (Cesar Milstein, George Köhler, Niels Jerne)». Duodecim; laaketieteellinen aikakauskirja 100 (23-24): 1573—1578. PMID 6394268
  14. Onneby, M. (1984). «Immunology in theory and practice. Nils K Jerne shares the Nobel prize in medicine with Georges JF Köhler and Cesar Milstein». Nordisk medicin 99 (11): 300, 304. PMID 6393048
  15. UNA FAMILIA DE INMIGRANTES EN EL SUR DE BUENOS AIRES
  16. César Milstein último premio nobel argentino Архівавана 2 красавіка 2014.
  17. Cesar Milstein aka El Pulpo
  18. Stoppani, A. O.; Milstein, C. (1957). «Essential role of thiol groups in aldehyde dehydrogenases». The Biochemical journal 67 (3): 406—416. PMC 1200171. PMID 13479397

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (35):
Памерлі ў 2002 годзе
Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц
Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Узнагароджаныя медалём Франкліна
Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Нарадзіліся ў 1927 годзе
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Аргенціны
Памерлі ў Кембрыджы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выпускнікі Універсітэта Буэнас-Айрэса
Дактары хімічных навук
Нарадзіліся ў правінцыі Буэнас-Айрэс
Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Вучоныя паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Выкладчыкі Універсітэта Буэнас-Айрэса
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Нарадзіліся 8 кастрычніка
Члены Леапальдзіны
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Імунолагі Вялікабрытаніі
Памерлі 24 сакавіка
Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Узнагароджаныя медалём Коплі