wd wp Пошук:

Нільс Кай Ернэ

Нільс Кай Е́рнэ, FRS[4] (ням.: Niels Kaj Jerne, 23 снежня 1911, Лондан, Вялікабрытанія7 кастрычніка 1994) — дацкі імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1984 годзе разам Г.Кёлерам і С.Мільштэйнам «за тэорыі адносна спецыфічнасці ў развіцці і кантролі імуннай сістэмы і адкрыццё прынцыпу прадукцыі монакланальных антыцел».

Біяграфія

Бацькі Нільса Ернэ жылі на дацкім востраве Фанё. У 1910 годзе яны пераехалі ў Лондан, дзе і нарадзіўся Ернэ 23 снежня 1911 года[5]. Падчас Першай сусветнай вайны бацькі пераехалі ў Нідэрланды. Ернэ правёў юнацтва ў Ротэрдаме, дзе скончыў бакалаўрыят у 1928 годзе.

Вучыўся ў Лейдэнскім, скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт у 1951 годзе. З 1943 па 1956 год Ернэ быў навуковым супрацоўнікам Дацкага нацыянальнага інстытута сываратак і за гэты час ён сфармуляваў тэорыю фарміравання антыцелаў. Пазней Ернэ скажа, што гэтыя рэвалюцыйныя навуковыя ідэі прыйшлі да яго, калі ён ехаў з працы дадому на веласіпедзе праз мост Langebro ў Капенгагене[6]. Тэорыя фарміравання антыцелаў прынесла Ернэ міжнароднае прызнанне, і ў 1956 годзе Ернэ пайшоў працаваць у Сусветную арганізацыю аховы здароўя ў Жэневе ў якасці кіраўніка секцыі біялагічных стандартаў і імуналогіі. Ён займаў гэты пост на працягу шасці гадоў да пераезду ў ЗША і ва Універсітэт Пітсбурга ў 1962 годзе для працы ў якасці прафесара мікрабіялогіі і старшыні кафедры мікрабіялогіі на працягу чатырох гадоў.

У 1966 года ва Універсітэце Гётэ ў Франкфурце, у 19691980 гадах дырэктар Базельскага інстытута імуналогіі.

З 1962 года член Кансультатыўнай экспертнай камісіі па імуналогіі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Стварыў (разам з Ф.М.Бёрнетам) кланальна-селекцыйную тэорыю імунітэту; выявіў магчымыя наступствы розных меркаванняў і распрацаваў дакладную, адзіную тэрміналогію, зручную для зносін паміж імунолагамі.

Замежны ганаровы член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, член Дацкай каралеўскай акадэміі навук.

Асабістае жыццё

Ернэ быў тройчы жанаты. Меў двух сыноў, Івара Ернэ (нар. 1936) і Дональда Ернэ (нар. 1941) ад Т’ек Ернэ — мастачкі; і аднаго сына, Андрэаса Ветштайна, ад Гертруды Ветштайн у 1971 годзе.

Калі Т’ек даведалася, што ў Нільса быў раман з яе лепшай сяброўкай, яна была разгублена, бо раней паведала ёй аб сваіх уласных раманах. Сяброўка аб усім паведаміла Нілісу, і ён запатрабаваў разводу. Т’ек умольвала яго застацца. Пасля яго адмовы, яна скончыла жыццё самагубствам. Івар прачнуўся раніцай — пахла газам. Ён знайшоў маці памерлай каля духоўкі[7].

Ернэ ставіўся да сваёй другой жонцы, як да служкі або няні. Ернэ рэгулярна здраджваў сваёй жонцы, і, хоць ён не быў фізічна прыгожы, ён прывабліваў жанчын сваім абаяннем, як суразмоўца, і сваім майстэрствам кахання, якое ўключала схільнасць да садызму.[8]

Узнагароды

Гл.таксама

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Niels K. Jerne // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 Niels K. Jerne — 2002. Праверана 3 студзеня 2019.
  4. Askonas, B. A.; Howard, J. G. (1997). “Niels Kaj Jerne. 23 December 1911–7 October 1994.: Elected F.R.S 1980”. Biographical Memoirs of Fellows of the Royal Society
  5. The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1984: Niels K. Jerne - autobiography. Nobelprize.org. http://nobelprize.org/nobel_prizes/medicine/laureates/1984/jerne-autobio.html. Retrieved on 2010-10-20.
  6. Science as autobiography: the troubled life of Niels Jerne By Thomas Söderqvist, Niels Kaj Jerne. Ch. 9, Letters are a Spiritual Spiderweb in Which you Snare the Dreaming Soul of a Woman.
  7. “He put the Id in Idiotype; book review of Science As Autobiography The Troubled Life of Niels Jerne by Thomas Söderqvist”

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Даніі
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 7 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Біёлагі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Постаці дацкай імуналогіі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Гар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных