wd wp Пошук:

Георг Кёлер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кёлер.

Георг (Жорж Жан Франц) Кёлер (ням.: Georges Jean Franz Köhler, 17 красавіка 1946, Мюнхен, Германія - 1 сакавіка 1995, Фрайбург, Германія) — нямецкі біёлаг і імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1984 годзе «за тэорыі адносна спецыфічнасці ў развіцці і кантролі імуннай сістэмы і адкрыццё прынцыпу прадукцыі монакланальных антыцел». Разам з Сезарам Мільштэйнам распрацаваў тэхніку атрымання монакланальных антыцел.

Біяграфія

Скончыў Фрайбургскі ўніверсітэт ў 1971 годзе. Там жа ў 1974 годзе ён абараніў дысертацыю па імуналагічнаму даследаванню фермента бэта-галактазідазы, якое правёў пад кіраўніцтвам прафесара Фрыца Мельхерса на базе Інстытута імуналогіі ў Базелі (Швейцарыя), дырэктарам якога быў Нільс Ернэ.

З 1974 года ў лабараторыі малекулярнай біялогіі Кембрыджскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія), дзе два гады (1974—1976) праходзіў пост-дактарантуру ў прафесара Сезара Мільштэйна. У Кембрыджы Кёлер працаваў над зліццём лімфацытаў. За гэты кароткі прамежутак часу яму ўдалося распрацаваць новую тэхналогію па зліцці плазматычнай клеткі, якая выпрацоўвае антыцелы, з клеткай міяломы (методыка гібрыдома)[7] [8]. Атрыманыя імарталізаванныя гібрыдныя клеткі працягвалі прадукаваць антыцелы і адначасова маглі неабмежавана размножвацца. Гэта дазволіла атрымліваць монакланальные антыцелы практычна ў неабмежаваных колькасцях.

З 1984 года і да сваёй смерці ў 1995 годзе быў дырэктарам інстытута імунабіялогіі М. Планка ў горадзе Фрайбург.

Аўтар навуковых прац па даследаваннях выпрацоўкі антыцел. Распрацаваў біятэхналогію атрымання монакланальных антыцел, што сакрэтызуюцца клетачнымі гібрыдамі.

Георг Кёлер памёр ад пнеўманіі. Вуліца да тэхнічнага факультэта ўніверсітэта Фрайбурга носіць яго імя — Georges-Köhler-Allee. Нямецкае таварыства па імуналогіі ўручае прэмію імя Георга Кёлера[9].

Узнагароды

Публікацыі

Гл.таксама

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124564127 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. nobelprize.orgNobel Foundation.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124564127 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Georges Jean Franz Köhler // Brockhaus Enzyklopädie
  5. Georges Köhler // Munzinger Personen
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124564127 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  7. Köhler, G. & Milstein, C. (1975): Continuous cultures of fused cells secreting antibody of predefined specificity. In: Nature. Bd. 256, S. 495—497. PMID 1172191 DOI:10.1038/256495a0 Reprint In: J. Immunol. Bd. 174, S. 2453—2455. PMID 15728446 PDF
  8. Margulies, D.H. (2005): Monoclonal antibodies: producing magic bullets by somatic cell hybridization. In: J. Immunol. Bd. 174, S. 2451—2452. PMID 15728445 PDF
  9. Georges-Köhler-Preis der Deutschen Gesellschaft für Immunologie (dgfi.org); abgerufen am 20. Oktober 2012

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Імунолагі Германіі
Катэгорыя·Памерлі 1 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мюнхене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Фрайбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Выпускнікі Фрайбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Біёлагі XX стагоддзя