wd wp Пошук:

Святліца

Святлі́ца[1] — светлы чысты пакой, прызначаны звычайна для прыёму гасцей.

Святліца ў хаце

Святліцы здаўна вядомы ў Расіі, Польшчы і іншых краінах Еўропы. На Беларусі дакументальныя звесткі пра святліцы вядомы з XVI стагоддзя. Святліцы існавалі ў жылых дамах і замках, верхніх ярусах брам, лазнях, корчмах і аўстэрыях. Гэта былі вялікія жылыя пакоі з кафлянымі грубкамі і камінамі, часам афармляліся шпалерамі. У сялянскім жыллі святліцы вядомы з XIX стагоддзя.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памяшканні
Катэгорыя·Традыцыйнае жыллё славян