wd wp Пошук:

Шпалеры

Папяровыя шпалеры
**Шпалеры** (ад [італ.](/Італьянская_мова "Італьянская мова"): spalliera[[1]](/Шпалеры#cite_note-pr-1)) — аздобны матэрыял для ўнутраных сцен і часам столяў, звычайна выпускаюцца ў выглядзе рулонаў. Шпалеры бываюць на [папяровай](/Папера "Папера"), [тканінавай](/Тканіна "Тканіна"), флізелінавай і палімернай аснове, а таксама ў камбінацыі гэтых матэрыялаў.

Гісторыя і паходжанне

Да XVIII стагоддзя ў Еўропе ўжываліся тканкавыя шпалеры, іх прыбівалі да сцен і столяў, адкуль і пайшла дадзеная назва.

У эпоху барока шырокай папулярнасцю карысталіся скураныя шпалеры, традыцыя вырабу якіх прыйшла ў Еўропу з арабскага свету праз Іспанію.

Папяровыя шпалеры з даўніх часоў традыцыйна выкарыстоўваюцца ў краінах Усходняй Азіі (Кітай, Японія).

Функцыі шпалер

Шпалеры ў асноўным выконваюць дэкаратыўныя функцыі, адначасова хаваючы поры і шчыліны ў сценах, што спрыяе чысціні. З прычыны, што шпалерамі пакрываюць усю паверхню сцен, іх колер ўплывае на асветленасць памяшкання.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.657
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Будаўнічыя матэрыялы