wd wp Пошук:

Юрый Аляксандравіч Якімовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Якімовіч.

Юрый Аляксандравіч Якімовіч (нар. 13 кастрычніка 1946, Мінск — 7 лютага 1994) — беларускі гісторык архітэктуры, педагог. Кандыдат архітэктуры (1979).

Біяграфія

Скончыў у 1969 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў з 1969 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1980 года ў выдавецтве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, загадчык рэдакцыі. З 1986 года ў Віцебскім педагагічным інстытуце (дацэнт з 1988).

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. З 1986 года жыў у Віцебску.

Навуковая дзейнасць

Даследчык гісторыі архітэктуры, пераважна дакастрычніцкага перыяду, гісторыі беларускага драўлянага дойлідства XVI—XIX стст., творчасці мастакоў XIX ст. (Н. Орды, Ю. Пешкі, Дз. Струкава і інш.). Вылучыў школы палескага драўлянага дойлідства, паказаў асаблівасці іх развіцця ў XVII—XIX стст. Аўтар артыкулаў у часопісах, энцыклапедычных даведніках, у «Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 9, М., 1982), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1, Мн., 1987) і інш. Зрабіў асобныя рэканструкцыі сядзібна-палацавых і замкавых пабудоў XVI—XVII стст.

Творы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Кандыдаты архітэктуры
Катэгорыя·Гісторыкі архітэктуры XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
Катэгорыя·Гісторыкі архітэктуры Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 7 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ