wd wp Пошук:

Кафля

Кафля з Брагіна
Партрэтная кафля з Лагойска

Кафля (ад ням.: Kachel) — керамічныя пліткі прамавугольнай ці квадратнай формы для абліцоўкі інтэр’еру (печы, каміны, ванны пакой). Адрозніваецца ад абліцовачных архітэктурных пакрыццяў сістэмай мацавання, якая забяспечвае трываласць кафлі ў муроўцы печы пры значным перападзе тэмператур і яе лінейных памераў у час нагрэву.

Вырабляецца з сярэднепластычных ганчарных маргелістых і фаянсавых глін. Сфармаваную кафлю высушваюць, абпальваюць у печы пры тэмпературы 1150 градусаў.

Беларуская кафля

У Беларусі кафля вядома з пачатку XIV ст. Трапіла з Еўропы, магчыма, з Германіі. Паводле тэхналогіі вытворчасці, канструкцый, выкарыстання і дэкору яна мае трывалыя гістарычныя разнавіднасці.

Раннія «гаршковыя» кафлі (XIVXVIIст.) мелі функцыю галаснікоў-каларыфераў, служылі для аблягчэння і мацавання скляпенняў глінабітных печаў.

У канцы XVXVI стст. існавала пераходная форма ад гаршковай да каробчатай кафлі, у якой вонкавая пласціна была прарэзанай. Такую кафлю (кратавую) часта вылучаюць у асобны тып. Яна вядома з раскопак у Вільні, Полацку і Клецку.

З XV ст. на змену гаршковай паступова прыходзіць каробчатая кафля. Яна мае вонкавую пласціну, адфармаваную з дапамогай глінянай, драўлянай, гіпсавай або металічнай формы і прымацаваную з тыльнага боку румпы з дзіркамі для мацавання.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Кафля