wd wp Пошук:

Святлана Яўгенаўна Куль-Сяльверстава

Святлана Яўгенаўна Куль-Сяльверстава (нар. 20 верасня 1959, Гродна) — беларускі гісторык і літаратар. Доктар гістарычных навук (2000), дацэнт (1994), прафесар гісторыі ГрДУ (з 1999).

Біяграфічныя звесткі

Скончыла гісторыка–педагагічны факультэт ГрДУ (1981), там жа навучалася ў аспірантуры (1984—1988).

У 1981—1983 годзе працавала школьным настаўнікам. З 1983 года ў ГрДУ: выкладчык (1989), дацэнт кафедры гісторыі БССР (1992—1996). Дактарант БДУ (1996—1999).

З 1999 года прафесар кафедры гісторыі Беларусі, з 2013 года прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ.

З 1999 года загадвала навукова-даследчай лабараторыяй праблем рэгіянальнай культуры (у складзе лабараторыі — С. Токць, А. Смалянчук, Э. Мазько, С. Словік, С. Чувак), кіравала навуковымі праектамі і праграмамі вывучэння памежжа, гісторыі мяжы, вуснай гісторыі; была арганізатарам і кіраўніком навуковых экспедыцый і міжнародных летніх школ.

У 2014 годзе звольнена з ГрДУ і цяпер працуе ў Беластоцкім політэхнічным універсітэце «Politechnika Białostocka».

Правадзейны член Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі (2005), член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, каардынацыйнага савету па турызме Гродзенскага аблвыканкама.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Сфера навуковых інтарэсаў — культура Беларусі, ліцвінская культурная традыцыя ў Новы час, гісторыя Гродзенскага рэгіёна, ваенная гісторыя, гісторыя дзяржаўнай граніцы, праблемы гістарычнай храналогіі, палеаграфія, краязнаўства.

На фарміраванне гістарычнага светапогляду значна ўплывалі Б. Клейн, Я. Куль, А. Мальдзіс, Я. Мараш.

У 1989 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Развитие культуры Белоруссии в первой половине XIX века (театральное и изобразительное исскуство)» (навуковы кіраўнік: д.г.н, праф. Я. Н. Мараш).

У 2000 годзе абараніла доктарскую дысертацыю «Культура Новага часу на беларускiх землях у другой палове XVIII — першай чвэрцi XIX ст.ст» (навуковы кансультант: д.г.н, праф. П. І. Брыгадзін).

Аўтар навучальных дапаможнікаў «Беларуская палеаграфія» (1996), «Уводзіны ў беларускую палеаграфію» (2009).

Літаратурная творчасць

Аўтар паэтычнага зборніка «Вершы. Байкі. Паэмы» (2012)[1].

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. «Вершы. Байкі. Паэмы»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вучоныя паводле алфавіта
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Нарадзіліся ў 1959 годзе
Гісторыкі Беларусі
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Дактары гістарычных навук
Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Нарадзіліся 20 верасня
Нарадзіліся ў Гродне
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Пісьменнікі Беларусі