wd wp Пошук:

Пётр Іванавіч Брыгадзін

Пё́тр Іва́навіч Брыга́дзін (24 жніўня 1949, в. Моладава, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР — 12 снежня 2021, Мінск, Беларусь) — беларускі гісторык, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001—2003), рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2000—2001).

Біяграфія

У 1971 скончыў гістарычны факультэт БДУ, навучаўся ў аспірантуры БДУ (1975—1978). У 1978 абараніў кандыдацкую дысертацыю «Камсамол Беларусі — актыўны памочнік партыі ў культурным будаўніцтве (1966—1970)». У 1995 абараніў доктарскую дысертацыю «Эсэры ў Беларусі (канец XIX ст. — люты 1917)». Прафесар (1996).

Выкладчык кафедры гісторыі КПСС гуманітарных факультэтаў, сакратар камітэту камсамола, намеснік сакратара парткама БДУ, загадчык аддзела ЦК ЛКСМБ, інструктар аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ. Прарэктар па вучэбнай працы (1988—1994), загадчык кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу (1994—1996), першы прарэктар БДУ (1996—2000), адначасна рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. Рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2000—2001), міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001—2003). З 2003 па красавік 2018 года працаваў дырэктарам Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Прэзідыума НАН Беларусі, ВАК Рэспублікі Беларусь. Узначальваў Савет па абароне доктарскіх дысертацый.

Памёр 12 снежня 2021 года[1].

Навуковыя інтарэсы

Палітычная гісторыя Беларусі новага і найноўшага часу. Аўтар больш за 70 прац.

Падрыхтаваў двух дактароў і сем кандыдатаў навук.

Асноўныя публікацыі

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. Памёр былы міністр адукацыі і сумленны гісторык Пётр Брыгадзін Архівавана 12 снежня 2021.

Спасылкі

Папярэднік:
Анатоль Шрубенка
Рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
21 ліпеня 2000 — 14 лістапада 2001
Пераемнік:
Пётр Кухарчык
Тэмы гэтай старонкі (25):
Гісторыкі Беларусі
Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Памерлі 12 снежня
Выкладчыкі БДУ
Вікіпедыя:Асобы, якія памерлі менш за год таму
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Нарадзіліся ў Моладаве (Іванаўскі раён)
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Рэктары Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Нарадзіліся ў 1949 годзе
Асобы
Пахаваныя на Заходніх могілках Мінска
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Палітыкі Беларусі
Дактары гістарычных навук
Вучоныя паводле алфавіта
Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Памерлі ў Мінску
Міністры адукацыі Рэспублікі Беларусь
Памерлі ў 2021 годзе
Нарадзіліся 24 жніўня
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў