wd wp Пошук:

Светлагорская ЦЭЦ

Светлагорская ЦЭЦ — філіял РУП «Гомельэнерга», прадпрыемства энергетыкі якое знаходзіцца ва ўсходняй частцы горада Светлагорску. Пабудаваная ў 1958 годзе. Вызначаная магутнасць 155 МВт.

Гісторыя

Будаўніцтва Васілевіцкай ДРЭС (цяпер Светлагорскай ЦЭЦ) — найбуйнейшай цеплавой электрастанцыі ў БССР было пачата ў 1954 годзе, а ў 1958 годзе быў пушчаны яе першы блок.

Светлагорская ЦЭЦ складаецца з цэлага комплексу магутных збудаванняў: галоўнага корпуса, будынка галоўнага шчыта кіравання, берагавой помпавай станцыі, хімводаачысткі, мазутагаспадарства, ГРП — 1, 2, АРП 110 кВ, 220 кВ.

Светлагорская ЦЭЦ абсталявана высокапрадукцыйным найскладанейшым абсталяваннем. Высокія параметры пару, па тым часе: ціск 100 атмасфер і тэмпература 540 град. С, дазвалялі выпрацоўваць электраэнергію з найменшай удзельным расходам паліва на адпушчаны кілават-гадзіну. Для кіравання асноўным і дапаможным абсталяваннем, абароны яго ад пашкоджання, кіравання цеплавымі працэсамі і ўліку расходу паліва і пара шырока ўжываліся і ўжываюцца аўтаматычныя сродкі.

У 1958 году пушчаны першы турбагенератар. Будаўніцтва скончана ў 1965 годзе. Праектная магутнасць ДРЭС — 322 мВт.

У сувязі з развіццём прамысловай вытворчасці горада Светлагорска і перавагай цеплавых нагрузак над электрычнымі, Васілевіцкая ДРЭС была перайменаваная ў 1978 годзе ў Светлагорскую ЦЭЦ.

Зноскі

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1958 год у Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Прадпрыемствы Светлагорска
Катэгорыя·Прадпрыемствы, заснаваныя ў 1958 годзе
Катэгорыя·Цеплавыя электрастанцыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Белэнерга