wd wp Пошук:

Сверцыя

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Трыпутнік. Сверцыя, Трыпутнік[3] (Swertia) — род травяністых кветкавых раслін сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).

Назва

Род быў названы Карлам Лінеем у гонар галандскага мастака і садоўніка Эмануэля Сверта(англ.) бел. (1552—1612).

Батанічнае апісанне

Прадстаўнікі роду — карэнішчавыя шматгадовыя травы.

Лісце сабрана ў прыкаранёвую разетку, не знікаючае. Сцябловае лісце звычайна супратыўнае, радзей чарговае.

Кветкі 4-5-членныя, сабраны на канцы парасткаў у гронкападобнае, галоўчатае або парасонікавае суквецце. Вяночак колападобны, пялёсткі амаль свабодныя, афарбаваныя ў белы, жоўты або сіні колер. Тычынкі шырокія, з жаўтлявымі або блакітнаватымі ніцымі пылавікамі. Песцік кароткі, лычык двухраздзельны, слупок можа зусім адсутнічаць. Завязь аднагнёздавая.

Плод — каробачка са шматлікім насеннем, пры паспяванні раскрываюцца двума створкамі. Насенне пляскатае або выпуклае, вуглаватае, у некаторых відаў з крылцам.

Таксанамія

Сінонімы

Віды

Род уключае больш за 80 відаў. Некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Гарычкавыя
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак